Вераніцынскі сквер
Вераніцынскі сквер — сквер у цэнтры Гарадка Віцебскай вобласці. Размешчаны на скрыжаванні вуліц Савецкай і Пралетарскай, перад будынкам Гарадоцкага райвыканкама.
Вераніцынскі сквер | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | сквер |
Размяшчэнне | |
55°27′43″ пн. ш. 29°59′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Віцебская вобласць |
Раён | Гарадоцкі раён |
У скверы з году ў год праходзяць «Вераніцынскія чытанні», у якіх удзельнічаюць знакамітыя пісьменнікі і паэты. Тут жа падчас «Дажынак» у 2014 годзе была ўсталяваная скульптура героя паэмы «Тарас на Парнасе» — палясоўшчыка Тараса[1].
Рашэннем Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў ад 29 верасня 2023 года скверу была прысвоена назва «Вераніцынскі сквер»[2], у гонар Канстанціна Вераніцына, які лічыцца найбойльш імаверным аўтарам сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе»[3][4]. Вераніцын нарадзіўся ў 1834 годзе ў вёсцы Астраўляны (цяпер Гарадоцкі раён)[1].
Зноскі
- ↑ а б Свабода, Радыё. Сквэр у Гарадку назвалі ў гонар аўтара «Тараса на Парнасе» . Радыё Свабода (21 кастрычніка 2023). Праверана 21 кастрычніка 2023.
- ↑ Информация о документе «О присвоении наименования скверу города Городка» – Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 21 кастрычніка 2023.
- ↑ Спадчына . Telegram. Праверана 21 кастрычніка 2023.
- ↑ У Гарадку зацвердзілі назву гарадскога сквера перад райвыканкамам . Наша Ніва. Праверана 21 кастрычніка 2023.