Вера Аркадзеўна Мічурына-Самойлава
Вера Аркадзеўна Мічурына-Самойлава (1866-1948) — расійская і савецкая тэатральная актрыса, педагог, мемуарыст. Народная артыстка СССР (1939). Лаўрэат Сталінскай прэміі l ступені (1943). Кавалер ордэна Леніна (1946).
Вера Аркадзеўна Мічурына-Самойлава | |
---|---|
Род дзейнасці | актрыса, тэатральная актрыса, педагог |
Дата нараджэння | 17 (29) мая 1866 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лістапада 1948[2] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Arkady Michurin[d] |
Маці | Vera Samoylova[d] |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 5 (17) траўня 1866 года ў Санкт-Пецярбургу. З тэатральнай дынастыі Самойлавых. Акцёрскаму мастацтву вучылася ў сваёй цёткі — актрысы Н. В. Самойлавай. Выступала пад прозвішчам бацькі — Мічурына. Амплуа — «свецкая дама». З 1886 года — актрыса Александрынскага тэатра (у 1920—1991 — Ленінградскі дзяржаўны акадэмічны тэатр драмы імя А. С. Пушкіна).
З 1918 года — адна з кіраўнікоў Школы рускай драмы пры Александрынскім тэатры. У гады вайны падчас блакады засталася ў Ленінградзе, вяла актыўную грамадскую і творчую дзейнасць, выступала ў канцэртах, спектаклях «Тэатра ля мікрафона». Атрыманую ў 1943 годзе Сталінскую прэмію першай ступені ў памеры 100 000 рублёў актрыса перадала ў Фонд абароны Ленінграда (Газета «Весткі», 27 мая 1943 года).
Аўтар мемуараў «Паўстагоддзя на сцэне Александрынскага тэатра» (1935) і «Шэсцьдзесят гадоў у мастацтве» (1946).
Вера Аркадзеўна Мічурына-Самойлава памерла 2 лістапада 1948 года ў Санкт-Пецярбургу. Пахавана на Ціхвінскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры.
Зноскі
- ↑ а б Мичурина-Самойлова Вера Аркадьевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Мичурина-Самойлова Вера Аркадьевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1