Вера Ніколіч-Падрынска

Вера Ніколіч-Падрынска (харв.: Vera Nikolić-Podrinska; нар. 8 лістапада 1886, Заграб, Аўстра-Венгрыя — 28 сакавіка 1972, Заграб, Югаславія) — харвацкая мастачка, пісьменніца і дабрачынец.

Вера Ніколіч-Падрынска
харв.: Vera Nikolić Podrinska
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1886(1886-06-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 1972(1972-03-28)[1] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям’і барона Уладзіміра Нікаліча і баранэсы Габрыэлы Францішкі Марыі з дынастыі Скоцці. З 1910 па 1914 год вывучала жывапіс у Акадэміі Мастацтваў Заграба пад кіраўніцтвам Атона Івекавіча. У 1917 годзе яна правяла сваю першую персанальную мастацкую выставу, атрыманыя грошы з якой Нікаліч адправіла людзям, якія пацярпелі ад Першай сусветнай вайны[2]. Пасля гэтага яна вучылася ў Вене і ў Парыжскай Акадэміі Жуліяна з 1926 па 1928 год у класе Андрэ Лота. У 1939 годзе яна пабудавала вілу ў горадзе Нові-Вінадолскі, дзе ладзіла прыёмы для выдатных дзеячаў мастацтва Харватыі. У 1944 годзе на базе яе дома ў Заграбе, урад Незалежнай дзяржавы Харватыя стварыў лагер для амерыканскіх палонных лётчыкаў.

Ёй належаць шматлікія партрэты, малюнкі аголеных цел, нацюрморты, інтэр’еры і пейзажы. Маляваць Ніколіч пачынала ў рэалістычным стылі, але наступныя яе працы былі выкананы ўжо ў стылі постімпрэсіянізму і посткубізму. Акрамя карцін яна таксама была аўтарам ілюстрацый для газет і часопісаў, а таксама для сваёй кнігі пра падарожжа з Заграба ў Бангкок у 1955 годзе[3].

Зноскі

  1. Brozović D., Ladan T. Vera Nikolić-Podrinska // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  2. Croatian women painters born in the 19th century (англ.). Muzejski dokumentacijski centar. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2017. Праверана 16 красавіка 2023.
  3. Hrvatska enciklopedija 2021.

Літаратура правіць