Вербна
Ве́рбна — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 15 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Івахнава, у басейне ракі Выдрыца.
Вербна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 138,0 м |
Даўжыня | 0,48 км |
Шырыня | 0,24 км |
Плошча | 0,075 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,16 км |
Найбольшая глыбіня | 16,9 м |
Сярэдняя глыбіня | 5,6 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,075 км². Даўжыня 0,48 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Найбольшая глыбіня 16,9 м, сярэдняя — 5,6 м. Даўжыня берагавой лініі 1,16 км. Аб’ём вады ў возеры 0,42 млн м³.
На ўсходзе выцякае ручай у возера Гарадзянец.