Верхне-Французскі політэхнічны ўніверсітэт

Верхне-Французскі політэхнічны ўніверсітэт (фр.: Université polytechnique Hauts-de-France) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Валансьен і дадатковымі кампусамі ў Камбрэ і Мабёжы.

Верхне-Французскі політэхнічны ўніверсітэт
фр.: Université polytechnique Hauts-de-France
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université polytechnique Hauts-de-France
Міжнародная назва англ.: Polytechnic University of Hauts-de-France
Заснаваны 1969
Год рэарганізацыі 2019
Студэнты 10 994[1]
Размяшчэнне Валансьен
Сайт uphf.fr

Гісторыя правіць

У 1962 годзе ў Валансьене быў адкрыты ўніверсітэцкі інстытут машынабудавання. У 1964 годзе быў створаны філіял Лільскага ўніверсітэта. Першыя прадметы, якія выкладаліся тут, — гэта механіка і металургія. У 1966 годзе быў створаны Валансьенскі навуковы ўніверсітэцкі каледж. Гэты каледж цалкам залежаў ад Лільскага ўніверсітэта. У 1969 годзе ў ходзе рэарганізацыі Лільскага ўніверсітэта, які быў падзелены на тры самастойныя ўніверсітэты, Валансьенскі навуковы ўніверсітэцкі каледж быў ператвораны ў паўнавартасную ВНУ. У 1970 годзе быў створаны ўніверсітэцкі каледж моў, літаратур і мастацтваў. У 1978 годзе ВНУ стала паўнавартасным універсітэтам. Валансьенскі ўніверсітэт становіцца політэхнічным універсітэтам у 2019 годзе са статусам эксперыментальнай дзяржаўнай установы.

Структура правіць

  • Інстытут прыкладных навук
  • Тэхналагічны інстытут
  • Інстытут дзелавога адміністравання
  • Інстытут падрыхтоўкі да агульнага кіравання
  • Сацыяльна-гуманітарны інстытут
  1. Факультэт права, эканомікі і менеджменту
  2. Факультэт літаратур, моў, мастацтваў і гуманітарных навук

Зноскі

Спасылкі правіць