Веслава Драецка (польск. Wiesława Drojecka; 27 кастрычніка 1930, Гродна, Беластоцкае ваяводства, Польшча, цяпер Гродзенская вобласць Беларусі) – польская спявачка.

Веслава Драецка
Wiesława Drojecka
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1930(1930-10-27) (93 гады)
Месца нараджэння
Краіна Польшча
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Інструменты вакал
Жанры папулярная музыка
Узнагароды
Bronze Medal for Merit to Culture – Gloria Artis‎
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзіцячыя гады правіць

Веслава Драецка нарадзілася ў Гродне 27 кастрычніка 1930 года. Калі ў 1939 годзе пачалася Другая сусветная вайна, маленькую Веславу, наўпрост з дзіцячага лагера на Віленшчыне, вывезлі ў Сібір. Там дзяўчына патрапіла ў дзіцячы дом.

Бацька Веславы на гэты момант служыў у войску, а маці дзяўчыны таксама вывезлі, але ў іншае месца, дзе яна не перажыла высылку памерла. Агулам разам з Веславай з лагера вывезлі 11 дзяўчат. Толькі пяць з іх пасля Другой сусветнай вайны адшукалі сваіх бацькоў. Драецкай пашчасціла, пасля вайны ў Гродне яе чакаў бацька. Да яго дзяўчына тры месяцы вярталася цягніком. Момант, калі ён узяў яе на рукі пасля некалькіх гадоў раставання, Драецка называла найлепшым у жыцці.

Творчасць правіць

Упершыню Веслава Драецка заспявала ў Сібіры. Гэта адбылося падчас выступу для афіцэраў савецкай авіяцыі. Тады дзяўчына заспявала новую тады вайсковую песню “Огонёк”, а таксама станцавала. Тады за свой выступ дзеці атрымалі цукеркі, пернікі і гарэхі, што падчас вайны лічылася неверагодным, бо ў дзіцячым доме нават гарбаты звычайна не было – толькі вада. А хлеб, паводле ўспамінаў Драецкай, быў жудаснай якасці[1].

У 1945 годзе, Веслава пераехала ў польскі Уроцлаў, а пазней паступіла на стаматолага ў Познань. У студэнцкім інтэрнаце дзяўчына часта пела. У 1959 годзе, калі яна вучылася на трэцім курсе, яна вырашыла паўдзельнічаць у конкурсе Польскага радыё ў Познані. Там яна атрымала станоўчыя водгукі ад суперзоркі тых часоў Мечыслава Фога і зразумела, што хоча звязаць сваё жыццё з музыкай.

Яна здала іспыт на эстрадную спявачку (для гэтага трэба было добра заспяваць пяць песень) і пазней яна спявала шмат гадоў з аркестрам Познаньскага радыё. З ім яна запісала каля 200 песень.

У той жа час дзяўчына ўпершыню выйшла замуж і ўзяла прозвішча Драецка. Менавіта пад ім яна стала знакамітай і ўжо ніколі не змяняла яго, нягледзячы на тое, што потым двойчы разыходзілася. У 1961 годзе Драецка атрымала дзве ўзнагароды на Першым Міжнародным фестывале ў Сопаце. Там яна выканала песню "Каштаны"[2]. Тады ж і пачалася кар’ера: канцэрты ў савецкай частцы Берліна, Югаславіі і ў СССР. Жанчына спявала на польскай і расійскай мовах. Рускую мову яна вывучыла калі знаходзілася ў дзіцячым доме. Падчас канцэртаў у маскоўскіх “Лужніках” Драецка збірала пад 30 тыс. чалавек. Паміж трасамі яна запісвала адну плытку за другой.

У 1980-е гады Драецка вырашыла скончыць кар’еру. У яе ўжо была пенсія, а пастаянныя гастролі пачалі яе стамляць. Сколькі ўсяго трэкаў і альбомаў яна запісала, сколькі канцэртаў з аркестрамі Польскага радыё альбо маскоўскага тэлебачанная дала – не магла ўзгадаць нават яна сама.  У 2013 годзе Драецка атрымала ўзнагароду Gloria Artis за заслугі перад польскай культурай.

Цікавыя факты правіць

  • Кватэру Драецкай ва Уроцлаве двойчы рабавалі. Адзін раз – наўпрост падчас фестываля ў Аполі. Злачынцы ведалі, што спявачка ў гэты момант выступае за 100 км ад дома і вынеслі амаль што ўсё, што маглі.
  • Сваё 90-годдзе Драецка адзначыла 27 кастрычніка 2020 года ва Уроцлаўскім доме сацыяльнай дапамогі для сталых людзей, які за некалькі гадоў да гэтага вырашылі ўзяць пад апеку адзінокую сталую жанчыну.

Крыніцы правіць

  1. Веслава Дроецка: забытая звезда родом из Гродно, которая собирала залы от Бреста до Новосибирска (руск.). Hrodna.life - русская версия (29 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.
  2. Возраст, родной город, биография Веслава Дроецка (руск.). Last.fm. Праверана 29 студзеня 2024.