Вестник Европы (1802—1830)
«Вестник Европы» (Вѣстникъ Европы) — перыядычны часопіс, які выдаваўся ў Маскве ў 1802—1830 гадах «па дзве кніжкі ў месяц». У розныя гады тыраж складаў ад 580 да 1200 асобнікаў.
«Веснік Еўропы» | |
---|---|
![]() Часопіс «Веснік Еўропы». 1803 год | |
Краіна |
![]() |
Галоўны рэдактар |
М. М. Карамзін, П. П. Сумарокаў, М. Т. Качаноўскі, В. А. Жукоўскі |
Заснавана | 1802 |
Спыненне публікацый | 1830 |
Мова | руская |
Перыядычнасць | раз у два тыдні |
Галоўны офіс | Масква |
Тыраж | ад 580 да 1200 экз. |
Ідэя стварэння часопіса належыць арандатару друкарні Маскоўскага ўніверсітэта кнігапрадаўцу І. В. Папову. Ён прапанаваў Карамзіну стаць рэдактарам за пэўную плату (3000 руб. у год). Першы нумар часопіса выйшаў 4 студзеня 1802 года. Часопіс меў поспех, і першая кніжка выйшла другім выданнем у тым жа годзе. Разам з Паповым выдаўцамі часопіса былі Ф. Гарый і Любій.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f8/ZhukovskyBasil.jpg/228px-ZhukovskyBasil.jpg)
Пасля М. М. Карамзіна, у 1804 годзе, па загадзе Сопікава, «Веснік Еўропы» выдаваў М. Т. Качаноўскі, паводле звестак Смірдзіна — П. П. Сумарокаў, што пацверджана і сынам апошняга, у біяграфіі бацькі; а ў «Сыне айчыны» (1821, № 1) быў пазначаны П. І. Макараў. Шторх называў двух апошніх. Ва ўсякім разе, усе гэтыя тры асобы былі ў той год супрацоўнікамі часопіса. З 1805 па 1807 гг. выданнем ведаў М. Т. Качаноўскі, з 1808 г. па № 20 за 1809 г. — В. А. Жукоўскі, а з № 21 за 1809 г. па 1811 г. — абодва разам.
Нароўні з літаратурай і мастацтвам, часопіс асвятляў пытанні знешняй і ўнутранай палітыкі Расіі, гісторыі і палітычнага жыцця замежных краін[1].
Значнае месца ў часопісе займалі матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі і фалькларыстыцы славянскіх народаў, у т.л. беларускага, друкаваліся працы З. Я. Даленгі-Хадакоўскага, К. Ф. Калайдовіча, М. П. Пагодзіна, І. М. Снегірова і інш. Шэраг матэрыялаў, прысвечаных Беларусі, Літве і Польшчы, публікаваўся ў перакладзе з «Dziennika Wileńskiego» («Віленскага весніка»)[1].
У 1814 годзе ў «Весніку Еўропы» былі ўпершыню апублікаваны вершы А. С. Пушкіна: у іх тагачасны ліцэіст звяртаўся «Да сябра вершапісца» — В. К. Кюхельбекера, верш якога быў апублікаваны ў папярэднім нумары часопіса[2]. Тут жа дэбютаваў на літаратурнай ніве Андрэй Цвятаеў са сваім перакладам «Акрыянне Легувэ, ці асобнік паэмы: Годнасць жанчыны»[3].
З 1815 года часопіс набыў кансерватыўны кірунак.
Зноскі
- ↑ а б «Вестник Европы» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
- ↑ Тынянов Ю. Н. Заметки о лицейских стихах Пушкина Архівавана 20 ліпеня 2020. // Пушкин: Временник Пушкинской комиссии / АН СССР. Институт литературы. — М.—Л.: Издательство АН СССР, 1936. — [Вып.] 1. — С. 201—202.
- ↑ Виктор Войнов. Цветаев, Андрей // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. (руск.)
Літаратура
правіць- Второй дополнительный каталог… 1896—1900 гг. // Вестник Европы. — 1895. — № 12;
- «Вестник Европы»: Избранное, 1802—1881 / Сост., коммент. и предисл. Н. А. Размановой. — М., 2002.
- Дополнительный каталог… 1891—1895 гг. // Вестник Европы. — 1895. — № 12;
- Вестник Европы / Ерошкина А. Н. // Великий князь — Восходящий узел орбиты. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2006. — С. 216—217. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 5-85270-334-6.
- Русская журналистика в начале XIX в. // Есин Б. И. История русской журналистики (1703—1917). — М.: Флинта; Наука, 2000.
- Каталог журнала «Вестник Европы» за двадцать пять лет. 1866—1890 гг. — СПб., 1891;
- Кудрявцев В. Ф. Указатель исторических статей, помещённых в журналах: «Вестник Европы», «Русская мысль», «Русское богатство», «Мир Божий», «Современный мир», «Образование». (За 1885—1908 гг.). Нижний Новгород, 1910. Российская государственная библиотека (РГБ)
- Мазаев М. Н. Вестник // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Полуденский М. П. Указатель к «Вестнику Европы» 1802—1830. — М., 1861;
- Савенков А. Ф. «Вестник Европы» // Очерки по истории русской журналистики и критики. — Л., 1965. Т. 2; Никитина М. А. «Вестник Европы» // Литературный процесс и русская журналистика конца XIX — начала XX в., 1890—1904. — М., 1982.
- Третий дополнительный каталог… 1901—1905 гг. // Вестник Европы. — 1906. — № 12.