Ветранка
вёска ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
Ве́транка[1] (трансліт.: Vietranka, руск.: Ветренка) — вёска ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Смаліцкага сельсавета.
Вёска
Ветранка
|
Вёска знаходзіцца за 17 км ад горада Быхаў, за 60 км ад Магілёва.
Гістарычныя звесткі
правіцьВядома з XIX ст. У 1866 годзе ў вёсцы пачаў дзейнічаць Александрыйскі шклозавод. У час Вялікай Айчыннай вайны на акупаванай тэрыторыі з ліпеня 1941 г. да 26 чэрвеня 1944 г. У жніўні 1943 г. акупанты спалілі вёску і знішчылі 287 яе жыхароў. Пасля вайны вёска адноўлена.
Насельніцтва
правіць- 1926 — 226 жыхароў, 49 двароў;
- 1996 — 175 жыхароў, 103 двары.
Вядомыя асобы
правіць- Андрэй Іванавіч Цёмкін (1902—1981) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 130. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх