Водна-зялёны дыяметр Магілёва

Водна-зялёны дыяметр  — аснова гарадской сістэмы азелянення Магілёва, якая аб’ядноўвае ўнутрыгарадскія зялёныя насаджэнні з прылеглымі зялёнымі масівамі поймаў рэк Дняпро, Дубравенка, ручая Дзебра, Любужскім і Пячэрскім лесапаркамі. Забяспечвае прыток чыстага паветра да цэнтра горада. Працягласць 10 км, плошча складае 1500 га. Знаходзіцца ў стадыі фарміравання (у 1987 годзе БелНДІПгорадабудаўніцтва прыступіў да распрацоўкі праекта). У 19751985 гадах у цэнтральнай частцы водна-зялёнага дыяметра на левым беразе Дняпра пабудаваны дзіцячы парк, вяслярная станцыя, добраўпарадкавана набярэжная, будуецца выратавальная станцыя (з 1987); на правым беразе створаны гарадскія пляжы. Вуліцы, якія прылягаюць да водна-зялёнага дыяметра, забудоўваюцца буйнамаштабнымі архітэктурнымі ансамблямі, разлічанымі на ўспрыманне з вялікіх адлегласцяў.

Літаратура правіць

  • Водно-зелёный диаметр // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.