Водны мост — мост, прызначаны для суднаходства, які перасякае іншы водны шлях: канал або раку.

Міндзенскі водны мост, Германія

Найчасцей водныя масты будуюць, калі суднаходны канал пракладваецца вышэй за ўзровень ракі ці іншага каналу. Таксама такі мост можа перасякаць не адзін, а некалькі каналаў, пры гэтым ніжні канал таксама можа выкарыстоўвацца для суднаходства. Некаторыя дастаткова шырокія акведукі таксама могуць выкарыстоўвацца ў якасці водных мастоў. Каля моста можа быць пабудаваны суднапад’ёмнік або шлюз для пераходу на ніжні водны шлях.

Самы доўгі ў Еўропе водны мост — Магдэбургскі водны мост, Германія (918 м).

Гл. таксама

правіць