Віядук
Віядук (ад лац.: via - шлях і лац.: duco - вяду) — інжынернае збудаванне ў форме моста, якое злучае месцы з аднолькавай вышынёй. У адрозненне ад моста, узровень дарогі на віядуку не змяняецца. Звычайна віядукі праходзяць праз цясніны або рэкі для транспарту, які патрабуе роўную паверхню (чыгунка або аўтамабільны транспарт).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0a/Tren_a_las_nubes_cruzando_Viaducto_la_Polvorilla.jpg/250px-Tren_a_las_nubes_cruzando_Viaducto_la_Polvorilla.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e1/2015_Wiadukt_w_Lewinie_K%C5%82odzkim_%2803%29.jpg/250px-2015_Wiadukt_w_Lewinie_K%C5%82odzkim_%2803%29.jpg)
Тэрмін «віядук» узнік ад старажытнарымскіх мастоў, якія прадстаўлялі сабой арачныя канструкцыі. Калі віядук быў высокі, гэта канструкцыя складалася з некалькіх ярусаў.
Самыя вядомыя віядукі
правіць- Віядук Міё
- Гёльчтальбруке
- Даньян-Куньшаньскі віядук - самы доўгі мост у свеце
Гл. таксама
правіцьВіядук на Вікісховішчы |