Воземлянскі бой (1941)
Воземлянскі бой адбыўся паміж партызанскім атрадам «Чырвоны Кастрычнік» (камандзір Ц. П. Бумажкоў) сумесна з падраздзяленнем Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі (камандзір падпалкоўнік Лявонцій Васільевіч Курмышоў) і нямецкімі войскамі ў в. Воземля Акцябрскага раёна 18 ліпеня 1941 года.
Воземлянскі бой | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Праціўнікі | |||
|
|||
Партызанская разведка ўстанавіла сілы праціўніка і дакладнае размяшчэнне яго агнявых сродкаў. 18 ліпеня 1941 года па чыгуначнай ветцы Бабруйск — Рабкор бронецягнік № 52 (лейтэнант Калакольцаў) нечакана для немцаў падышоў да в. Воземля і адкрыў артылерыйскі агонь па штабе нямецкай дывізіі і агнявых пунктах ворага. Пасля артабстрэлу зводны атрад чырвонаармейцаў 66-га стралковага корпуса і партызан пад камандаваннем інструктара райкама КП(б)Б С. В. Маханько атакаваў праціўніка. У выніку бою праціўнік страціў забітымі каля 80 салдат і афіцэраў, была вызвалена в. Воземля. Партызаны захапілі палонных і значныя трафеі. 55 броне- і аўтамашын, 2 радыёстанцыі, 27 матацыклаў, 45 коней з павозкамі і грузам, аператыўныя дакументы нямецкага штаба. Захопленых палонных, дакументы і трафеі партызаны перадалі ў 21-ю армію РСЧА.
Літаратура
правіць- Шумейка, М. Ф. Воземлянскі бой 1941 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 347.