Бароўка (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Бароўка)

Бароўка, Баравок — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Бярозка, за 10 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Сянно, прыкладна за 0,2 км на паўночны захад ад вёскі Гуліна.

Бароўка
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 143 м[1]
Даўжыня 0,92 км
Шырыня 0,2 км
Плошча 0,1 км²
Басейн
Плошча вадазбору 30,4 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Бароўка (Беларусь)
Бароўка
Бароўка
Бароўка (Віцебская вобласць)
Бароўка
Бароўка
Map

Плошча паверхні возера 0,1 (0,13[2]) км². Даўжыня 0,92 (0,91[2]) км, найбольшая шырыня 0,2 (0,24[2])км. Даўжыня берагавой лініі каля 2[2] км. Плошча вадазбору 30,4 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагі пераважна нізкія і пясчаныя, у паўднёвай частцы забалочаныя. З возера выцякае ручай у раку Бярозка. У паўднёвай частцы Бароўка злучаецца ручаём з возерам без назвы.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 132. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-48. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. (руск.)

Спасылкі правіць