Возера Севан (Тытан)

Возера Севан (Тытан) (Тытан, спадарожнік)
Возера Севан (Тытан)
Возера на радыёкарце паўночнага полюса Тытана (псеўдаколеры)

Севан (англ.: Sevan Lacus) — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка СатурнаТытана, па каардынатах 69°42′ пн. ш. 125°36′ з. д. / 69,7° пн. ш. 125,6° з. д. / 69.7; -125.6.[1]

Дыяметр возера складае 46,9 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Севан з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога возера Севан, размешчанага на тэрыторыі Арменіі.[1]

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць