Возера Спароу (Тытан)
Спароу (англ.: Sparrow Lacus) — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах 84°18′ пн. ш. 64°42′ з. д. / 84,3° пн. ш. 64,7° з. д.[1]
Дыяметр возера складае 81,4 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Спароу з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.
Названа ў гонар зямнога возера Спароу, размешчанага на тэрыторыі Канады.[1]