Цяцерка

(Пасля перасылкі з Возера Цяцёрка)

Цяце́рка[1] — возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на паўднёвы захад ад горада Мёры, каля хутара Апанасёнкі, у басейне ракі Вята.

Цяцерка
Морфаметрыя
Даўжыня 0,49 км
Шырыня 0,26 км
Плошча 0,09 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,27 км
Найбольшая глыбіня 4,0 м
Сярэдняя глыбіня 2,4 м
Гідралогія
Салёнасць каля 0,1 ‰
Празрыстасць 0,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,41 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Цяцерка (Беларусь)
Цяцерка
Цяцерка
Цяцерка (Віцебская вобласць)
Цяцерка
Цяцерка
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,49 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Найбольшая глыбіня 4,0 м, сярэдняя — 2,4 м. Аб’ём вады ў возеры 0,21 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 1,27 км. Плошча вадазбору 1,41 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны на паўночным захадзе нізкія, занятыя вырховым балотам, на поўдні і паўднёвым усходзе абрывістыя, тарфяністыя, пад хмызняком. Дно сапрапелістае, у паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частцы возера вузкая паласа пясчана-камяністых адкладаў. Возера дыстрофнае. Зарастае да адлегласці 10—15 м ад берага.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць