Войны Траяна з дакамі

Войны Траяна з дакамі (101102; 105106) — серыя войнаў, якія вяліся напачатку II стагоддзі жыхарамі старажытнай Дакіі (Трансільванія, Валахія, Малдавія і Бесарабія) з рымлянамі. Заваяваныя Рымам дакі, паўстаўшы, выбралі правадыром Дэцэбала. У 100 годзе рымскі імператар Траян распачаў паход у Дакію, разбіў Дэцэбала пры горадзе Тапы (у Валахіі) і, прымусіўшы яго да міру, вярнуўся ў Рым. Але Дэцэбал пачаў дзейна рыхтавацца да працягу барацьбы, набываючы зброю і шукаючы саюзнікаў. З прычыны гэтага ў 101 годзе Траян распачаў другі паход у Дакію. Ваенныя дзеянні набылі зацяжны характар (102—104 гады). Падчас гэтай вайны Траян пабудаваў праз Дунай каменны мост, прыкрыты на абодвух берагах моцнымі перадмаставымі умацаваннямі; рэшткі гэтага «Траянава моста» дагэтуль яшчэ захаваліся ў рэчышчы Дуная ў Малой Валахіі. У 103 годзе рымляне перайшлі раку па гэтым мосце і авалодалі галоўным горадам Сармізегетузай, а ў 104 годзе занялі большую частку Дакіі; Дэцэбал скончыў жыццё самагубстам, а Дакія ў 105 годзе была ператворана ў рымскую правінцыю. У часы кіравання імператара Комада дакі зноў паўсталі, але легаты Албан і Нігер прымусілі іх скарыцца (182). У 271 годзе Дакію заваявалі готы, якім імператар Аўрэліян і саступіў гэту правінцыю.

Войны Траяна з Дакамі
Дата 101102 і 105106
Месца Дакія
Вынік Перамога рымлян
Змены Дакія далучана да Рымскай імперыі
Праціўнікі
Дакія Рымская імперыя
Камандуючыя
Дэцэбал Траян
Сілы бакоў
каля 160,000 у першай вайне - больш за 250,000 у другой вайне каля 70,000 у першай вайне - 100,000 у другой вайне
Страты
Большасць дакійскіх салдатаў загінула;

дзясяткі тысяч дакаў прададзена ў рабства

невялікія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць