Войцех Кучак (польск.: Wojciech Kuczok; 18 кастрычніка 1972, Хожаў) — польскі празаік, паэт, сцэнарыст, кінакрытык, спелеолаг.

Войцех Кучак
польск.: Wojciech Kuczok
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1972(1972-10-18)[1] (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Andrzej Kuczok[d]
Жонка Agata Passent[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці сцэнарыст, пісьменнік, кінакрытык
Мова твораў польская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Гожаве, дзе жыве і сёння. Скончыў III Ліцэй імя Стэфана Баторыя ў Гожаве, да гэтага наведваў І Ліцэй імя Юльюша Славацкага, з якога быў выключаны. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Сілезскім універсітэце (Катавіцы), пазней абараніў доктарскую дысертацыю па фільмазнаўстве ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве.

Працаваў у перыядычных выданнях Tygodnik powszechny, Res Publika Nowa, Kino.

Творчасць правіць

Спачатку займаўся перадусім паэтычнай творчасцю і навелістыкай. Як паэт у 1990-я быў звязаны з сілезскай паэтычнай групай Na Dziko, дэбютаваў зборнікам вершаў «Самавітыя аповеды» (Opowieści samowite, 1996), аднак у хуткім часе аддаў перавагу пісанню прозы. Ужо два першыя зборнікі апавяданняў — «Пачутыя аповеды» (Opowieści słychane, 1999) і «Шкілетніцы» (Szkieleciarki, 2002) — прынеслі Кучаку прызнанне крытыкі і цікавасць чытачоў, а таксама тытул аднаго з найбольш перспектыўных аўтараў маладога пакалення. У апавяданнях Кучака з першых двух зборнікаў высока ацэньвалася перадусім майстэрскае карыстанне мовай, зварот да стылізацыі, «моўны слых», які дазволіў аўтару свабодна чэрпаць з розных пластоў мовы, інтэртэкстуальнасць і стройнасць кампазіцыі — усе гэтыя рысы даюць падставу параўноўваць апавяданні Кучака з празаічнай творчасцю Вітальда Гамбровіча. Ужо ў гэтых апавяданнях Кучак выразна акрэсліў кола тэмаў, якія будуць цікавіць яго па сённяшні дзень: пісьменнік ахвотна парушае бытавыя і грамадскія табу, пішучы пра гвалт у сям’і і разнастайныя траўмы, якія нараджаюцца ў адносінах паміж мужчынам і жанчынай, пра пакуты персанажаў, якія не могуць прыйсці да згоды са светам і з самімі сабой. Так, напрыклад, тэма траўматычных стасункаў паміж бацькам і сынам закранаецца ў найлепшай, на думку крытыкаў, кнізе Кучака — рамане «Поскудзь» (Gnój, 2003), за які пісьменнік атрымаў узнагароду часопіса Polityka (Paszport Polityki, 2003), літаратурную прэмію Nike (2004) і прэмію «Кракаўская кніга месяца» (сакавік 2004). У наступным зборніку пад назвай «Зданягляд» (Widmokrąg, 2004), раманах «Соннасць» (Senność, 2008) і «Змовы. Прыгоды ў Татрах» (Spiski. Przygody tatrzańskie, 2010) Кучак адыходзіць ад стылізацыі і інтэртэкстуальнасці, але не змяняе звыклага для сябе кола пытанняў.

Важнае месца ў творчым даробку Войцеха Кучака займаюць кінасцэнарыі, якія пісьменнік стварае на аснове сваёй прозы. Аўтар напісаў сцэнарыі да фільмаў «Палосы» (Pręgi, 2004, Гран-пры на Фестывалі польскіх мастацкіх фільмаў) і «Соннасць» (2008) — у абодвух выпадках у рэжысуры Магдалены Пекаж. Кучок не толькі бярэ ўдзел у стварэнні фільмаў, але і піша эсэ пра кінематограф: «Гэтае пякельнае кіно» (To piekielne kino, 2006) і «Май праекцыі» (Moje projekcje, 2009).

Акрамя кінематографа Войцех Кучак паспяхова супрацоўнічае з тэатрам: яго монадрама «Доктар Хаўст» (рэжысёр Магдалена Пекаж, прэм’ера адбылася ў 2005 годзе) у выкананні Міхала Жаброўскага гралася больш за 100 разоў у варшаўскім Тэатры Studio і на іншых польскіх сцэнах.

Зноскі

  1. Wojciech Kuczok // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 снежня 2014.

Спасылкі правіць