Вольга Базнаньская

Вольга Базнаньская (польск. Olga Boznańska; 15 красавіка 1865, Кракаў — 26 кастрычніка 1940, Парыж) — польская мастачка.

Вольга Базнаньская
польск.: Olga Boznańska
Род дзейнасці мастачка
Дата нараджэння 15 красавіка 1865(1865-04-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 1940(1940-10-26)[3][4][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна камандор ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы залатыя Акадэмічныя лаўры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Нарадзілася ў сям’і чыгуначнага інжынера; яе бацька быў па нацыянальнасці паляк, а маці — францужанка. Вучылася малюнку з дзяцінства, брала ўрокі ў мастакоў Антона Піятроўскага і Казіміра Пахвальскага. З 1886 па 1890 год жыла ў Мюнхене. Жанчын у мюнхенскую Акадэмію прыгожых мастацтваў не прымалі і Базнаньская брала прыватныя ўрокі ў Карла Крыхендорфа і Вільгельма Дзюра.

В. Базнаньская малявала пераважна партрэты, нацюрморты, пейзажы і жанравыя сцэны. У 1890-х гадах, скончыўшы навучанне, маладая мастачка пачала выстаўляць свае працы — у Мюнхене, Варшаве, Берліне, Вене. За карціну «Партрэт мастака Паўла Навумена» Базнаньская на выставе ў Вене атрымала залаты медаль; яе «Партрэт міс Мэры Брэм» заваявала ўзнагароду ў Лондане. У 1896 годзе яна атрымала прэмію парыжскага Таварыства прыгожых мастацтваў.

У 1898 годзе Базнаньская ўступіла ў Таварыства польскіх мастакоў «Мастацтва». У тым жа годзе прыехала ў Парыж. У 1900 годзе яна на выставе ў лонданскай Новай Галерэі ўдастоілася залатога медаля і ёй быў прысуджаны прыз на парыжскай Сусветнай выставе. У тым жа годзе В. Базнаньская расталася з мастаком Юзэфам Чайкоўскім, з якім доўгія гады была ў блізкіх адносінах.

У 1901 годзе адбылася выстава прац В. Базнаньскай у Пітсбургу. У 1907 годзе ёй прысуджаецца сярэбраны медаль пітсбургскім інстытутам Карнегі. У 1912 годзе В.Базнаньская, сумесна з Клодам Манэ і Агюстам Рэнуарам, прадстаўляе Францыю на выставе ў Пітсбургу. У 1932 годзе мастачка апошні раз наведвае Кракаў. У 1937 годзе на Сусветнай выставе ў Парыжы ёй прысуджаецца Гран-Пры. Удзельніца венецыянскага біенале 1938 года.

Пахавана на могілках у Манмарансі.

Выбраныя творы правіць

Зноскі