Вольга Васілеўна Гарбачова

Вольга Васілеўна Гарбачова (у дзявоцтве Русак; нар. 18 лістапада 1961, г. Варкута, Расія) — беларускі гісторык, філосаф. Кандыдат гістарычных навук (1995), дацэнт (2002)[1].

Вольга Васілеўна Гарбачова
Дата нараджэння 18 лістапада 1961(1961-11-18) (62 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык, філосаф
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1986 годзе гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Філасофія», у 1993 годзе аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя»[1].

Працуе на кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ, дацэнт[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы: гісторыя 19 ст.; тэорыя і гісторыя сусветнай культуры[1]. Аўтарка больш за 100 навуковых публікацый. Укладальніца біябібліяграфічнага слоўніка «Удзельнікі паўстання 1830—1831 гг. на Беларусі» (2004)

Бібіліяграфія правіць

Зноскі

Спасылкі правіць