Вольга Зянонаўна Крэч

беларускі палітык

Вольга Зянонаўна Крэч (25 красавіка 1969, в. Жупраны, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1].

Вольга Зянонаўна Крэч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Нараджэнне 25 красавіка 1969(1969-04-25) (55 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Вядомы як ===

Біяграфія правіць

Нарадзілася 25 красавіка 1969 года ў в. Жупраны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Педыятрыя»; клінічную ардынатуру Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Педыятрыя».

Працавала ўрачом-неанатолагам Полацкага радзільнага дома; участковым урачом-педыятрам Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы; загадчыкам дзіцячага аддзялення Акцябрскай цэнтральнай раённай бальніцы Гомельскай вобласці; урачом-педыятрам, урачом-неанатолагам (загадчыкам) педыятрычнага аддзялення для неданошаных дзяцей Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы № 3.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[2].

Сям’я правіць

Замужам, мае дваіх дзяцей.

Узнагароды правіць

  • медаль «За працоўныя заслугі»,
  • ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Зноскі