Вольга Канстанцінаўна Капылова, па нараджэнні Кузьмянкова (нар. 6 красавіка 1982, Гомель, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Гуляла на пазіцыях цяжкага форварда і цэнтравой. Выступала за моладзевую зборную Беларусі (2000—2001)[1].

Баскетбол
Вольга Капылова
Нарадзілася 6 красавіка 1982(1982-04-06) (42 гады)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
1997—2000 Гомельскія рысі
2000—2003 Алімпія Гродна
2002—2003 Вікторыя Гродна
2003 Шленза Уроцлаў[d]
2004—2009 Алімпія Гродна
2009—2011 Гомельскія рысі
2011—2012 Шаўляй
2013—2014 ГАЦАР-Сож-ГДУ
2014—2021 Алімпія Гродна
2021—0000 Гомельскія рысі
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія

правіць

Выхаванка гомельскага баскетбола. Першы трэнер — Віктар Паўлавіч Арлоў.

У 2000—2003 гадах выступала за гродзенскія клубы «Алімпія» і «Вікторыя». Пачатак сезону 2003/04 правяла ў польскай «Шлёнзе» (каманда была расфарміравана ў снежні 2003 года). У студзені 2004 года вярнулася ў «Алімпію», дзе выступала да 2009 года.

У 2009—2011 і 2012—2014 гадах выступала ў гомельскім клубе, а сезон 2011/12 правяла за літоўскі клуб «Рута» (Шаўляй). У студзені 2010 года брала ўдзел у «Матчы зорак» баскетбольнага чэмпіянату Беларусі ў камандзе «Захад»[2].

У студзені 2015 года зноў перайшла ў «Алімпію»[3], дзе выступала да 2021 года. У 2021 годзе вярнулася ў Гомель, выступала за «Гомельскія рысі».

Кар’ера

правіць

Дасягненні

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць