Вольга Сяргееўна Мазуронак
беларуская лёгкаатлетка
(Пасля перасылкі з Вольга Мазуронак)
Вольга Сяргееўна Мазуронак (нар. 14 красавіка 1989) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў паўмарафоне, марафоне. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жаночы |
Поўнае імя | Вольга Сяргееўна Мазуронак |
Спецыялізацыя | бег на 5000 метраў, бег на 10 000 метраў, паўмарафон і марафон |
Клуб | СК УС РБ, СК ФПБ |
Нарадзілася |
14 красавіка 1989[1][2] (35 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() |
Альма-матар | |
IAAF | 14269741 |
![]() |
Дасягненні
правіцьНа Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года заняла 5 месца на дыстанцыі марафон 2:23.48[3]. Пераможца Мінскага паўмарафона ў 2015 і 2016 гадах, у 2016 годзе ўсталявала рэкорд трасы Мінскага паўмарафона (1:11:44).
12 жніўня 2018 года выйграла марафонскую дыстанцыю на Чэмпіянаце Еўропы ў Берліне.
Грамадская дзейнасць
правіць18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[4].
Асабістыя рэкорды
правіць- 5000 метраў – 15:33.06 (2017)
- 10 000 метраў – 32:13.73 (2017)
- Паўмарафон – 1:10:57 (2018)
- Марафон – 2:23:52 (2024)
Зноскі
- ↑ https://worldathletics.org/athletes/_/205707 Праверана 18 лютага 2020.
- ↑ Volha Mazuronak // World Athletics database
- ↑ Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год Архівавана 15 лютага 2017.
- ↑ «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти Архівавана 20 жніўня 2020. (руск.)