Вольга Сяргееўна Кудрашова

Во́льга Сярге́еўна Кудрашо́ва (нар. 25 лістапада 1978, Зеленадольск, Татарская АССР) — беларуская біятланістка, член нацыянальнай зборнай. Пачала займацца біятлонам у 1996 годзе. Двухразовая чэмпіёнка Еўропы 2007 года ў праследаванні і эстафеце, уладальніца бронзавага медаля ў спрынце. Удзельніца двух чэмпіянатаў свету. Лепшы вынік на этапах Кубка свету — 8-е месца (двойчы).

Біятлон
Вольга Кудрашова
Поўнае імя Вольга Сяргееўна Кудрашова
Арыгінальнае імя руск.: Ольга Сергеевна Кудряшова
Нарадзілася 25 лістапада 1978(1978-11-25) (45 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Банско 2007 спрынт 7,5 км
Золата Банско 2007 пераследванне 10 км
Золата Банско 2007 эстафета 4x7,5 км

Кубак свету правіць

  • 2006—2007 — 28-е месца
  • 2007—2008 — 50-е месца
  • 2008—2009 — 24-е месца
  • 2009—2010 — 54-е месца

У канцы сезону 2009—2010 прыняла рашэнне аб завяршэнні кар’еры.

Спасылкі правіць