Вольга Сяргееўна Падгайская

Вольга Сяргееўна Падгайская (нар. 21 сакавіка 1981, горад Караганда, Казахстан) — беларуская кампазітарка, арганістка.

Вольга Сяргееўна Падгайская
Podgaiskaja Olga.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 21 сакавіка 1981(1981-03-21) (41 год)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітарка, арганіст
Жанры акадэмічная музыка
Грамадская дзейнасць
Член у

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася 21 сакавіка 1981 года ў Карагандзе, Казахстан. У 1996 годзе разам з сям’ёй пераехала ў Ліду, Беларусь. Паступіла ў Лідскае музычнае вучылішча на аддзяленне музыказнаўства. У 2005 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе кампазіцыі (прафесар В. Кузняцоў) і па класе аргана (старэйшы выкладчык У. Неўдах). У 2008 г. скончыла асістэнтуру-стажыроўку па класе «арган».

Член Беларускага саюза кампазітараў з 2007 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Працуе выкладчыкам па класе аргана ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, а таксама настаўнікам музычна-тэарэтычных дысцыплін і кіраўніком ансамбля юных кампазітараў «Фрыдэрыкі» ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў № 3 імя Фрыдэрыка Шапена ў г. Мінску.

ТворчасцьПравіць

Аўтар шматлікіх музычных твораў для аргана (больш дзесяці твораў для аргана сола і каля дваццаці твораў для аргана з салістам ці ансамблем), оперы, сімфанічных, вакальна-сімфанічных, камерна-інструментальных, вакальна-інструментальных сачыненняў музыкі да драматычных спектакляў, нямых фільмаў.

Вядзе актыўную канцэртную і гастрольную дзейнасць. Удзельнічае ў канцэртах, міжнародных фестывалях, форумах. Прапагандуе музыку сучасных беларускіх і замежных кампазітараў. Аўтар музыказнаўчых артыкулаў у навукова-даследчых кнігах, часопісах і дысертацыях.

Адна з арганізатараў міжнароднага фестывалю нямога кіно і сучаснай музыкі «КИНЕМО».

УзнагародыПравіць

Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі (2000). Лаўрэат Міжнароднага фестывалю арганістаў (Санкт-Пецярбург, 2004), Міжнароднага конкурсу кампазітараў імя А. Пятрова (Санкт-Пецярбург, 2010). Стыпендыят прэміі «GaudePolonia» Міністэрства культуры Рэспублікі Польшча (Варшава, 2016).

СпасылкіПравіць