Востраў Гукера
Востраў Гу́кера — востраў у Паўночным Ледавітым акіяне, на поўдні архіпелага Зямля Франца-Іосіфа. Тэрыторыя Расіі.
Востраў Гукера | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 508 км² |
Найвышэйшы пункт | 576 м |
Насельніцтва | 0 чал. (2010) |
Размяшчэнне | |
80°14′ пн. ш. 53°02′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Зямля Франца-Іосіфа |
Краіна | |
Суб’ект РФ | Архангельская вобласць |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча каля каля 508 км². Вышыні да 576 м. Большая частка вострава Гукера пакрыта ледавікамі. На паўночным захадзе вострава — бухта Ціхая. У ёй у 1913—1914 гг. зімавала экспедыцыя Г. Я. Сядова, якая накіроўвалася да Паўночнага полюсу. Названы ад імя англійскага батаніка Дж. Д. Гукера (англ.: Joseph Dalton Hooker).
30 жніўня 1929 года была заснавана палярная станцыя «Бухта Ціхая» (закрылася ў 1959 годзе)[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 525. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 349. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
Спасылкі
правіць- Гукера остров // Інфармацыйны партал Інстытута геаграфіі РАН (руск.)
- Фотобанк «ГеоФото» Архівавана 17 жніўня 2016. (руск.)