Востраў Дрыгальскага
востраў у Антарктыцы
Востраў Дрыга́льскага (англ.: Drygalsky Island) — востраў у Антарктыцы, у сярэдзіннай частцы мора Дэйвіса (Паўднёвы акіян).
Востраў Дрыгальскага | |
---|---|
англ. Drygalsky Island | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 204 км² |
Найвышэйшы пункт | 327 м |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
65°45′00″ пд. ш. 92°30′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Мора Дэйвіса |
Кантынент | |
Плошча вострава 204[1] км². Вышыні да 327[1] м. Паверхня вострава пакрытая лёдам. Берагі абрывістыя.
Востраў адкрыты ў 1912 годзе аўстралійскай антарктычнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Д. Моўсана. Названы ў гонар нямецкага географа, геафізіка, палярнага даследчыка Э. Дрыгальскага. Упершыню востраў даследаваны савецкай Антарктычнай экспедыцыяй у 1956 годзе.
Зноскі
Літаратура
правіць- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 140. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Дригальского остров // Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.) (руск.)