Востраў Святога Паўла (Аляска)

Востраў Святога Паўла — адзін з астравоў Прыбылова штата Аляска ў Берынгавым моры побач з заходнім узбярэжжам штата. Плошча вострава — 104 км², насельніцтва — каля 500 чалавек, якія жывуць усё ў адным і тым жа месцы, горадзе Сент Пол, які ахоплівае цэлы востраў. Каля вострава Святога Паўла маюцца незаселеныя скалы Отэр і Волрус.

Востраў Святога Паўла
англ. St Paul Island
Востраў Святога Паўла, від з паветра
Востраў Святога Паўла, від з паветра
Характарыстыкі
Плошча104 км²
Насельніцтва532 чал. (2000)
Шчыльнасць насельніцтва5,12 чал./км²
Размяшчэнне
57°11′ пн. ш. 170°16′23,60″ з. д.HGЯO
АкваторыяБерынгава мора
Краіна
АкругаАляска
Востраў Святога Паўла (Аляска) (Аляска)
Востраў Святога Паўла
Востраў Святога Паўла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Востраў быў адкрыў Гаўрыілам Прыбыловым 12 ліпеня 1788, падчас пошуку месца размнажэння паўночных марскіх коцікаў. Тры гады пазней на ўзбярэжжы вострава пацярпела крушэнне судна «Ян Прадвеснік». Яно лічылася зніклым без вестак, пакуль у 1793 тых, хто выжыў з членаў каманды не забраў з вострава Герасім Ізмайлаў.