Врэла (макед.: Врело) — сістэма дзвюх пячор (падводная і надводная) каля Скоп’е, глыбіня якіх дасягае 230 метраў, што на цяперашні час робіць іх самай глыбокай падводнай пячорай на Балканах і другой па глыбіні ў Еўропе, але ў глыбіню пячоры яшчэ цалкам не даследаваны[1]. Врэла лічыцца адной з самых глыбокіх пячор ў Еўропе і свеце[2].

Врэла
Каардынаты: 44°33′37″ пн. ш. 2°10′28″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Паўночная Македонія
Глыбіня 230 м
Врэла (Паўночная Македонія)
Врэла
Врэла

Агульныя характарыстыкі Правіць

Падводная пячора Врэла знаходзіцца ў каньёне Матка з правага боку ракі Трэска каля Скоп’е. Врэла — гэта сістэма з дзвюх пячор, адна з якіх зверху (мае назву Врэла), а другая пад вадой (пад назвай Падврэла) і возера. У пячоры знаходзіцца вялікая колькасць сталактытаў і сталагмітаў. Асабліва ўражваюць так званыя «калоны блізняты» якія дасягаюць вышыні 6 метраў і маюць белы крысталічны колер.

У глыбіні пячоры ёсць два возеры: вялікае і малое. Малое возера мае форму лічбы восем. У самай шырокай частцы малое возера мае шырыню 8 м, а даўжыня і глыбіня складае 15 метраў. Вялікае возера мае даўжыню 35 м, шырыню 15 м і глыбіню 15-18 м. Наяўнаць сталактытаў у вадзе даказвае тое, што раней вады ў пячоры не было. Азёры з’явіліся пасля пабудовы вадасховішчаў на Матцы ў 1936 годзе.

У пячоры ёсць так званы «канцэртны зал»[3], з левага боку якога знаходзяцца так званыя «пісьмовыя камяні». Гэта сістэма знакаў, магчыма для пісьма, для расшыфроўкі і інтэрпрэтацыі якога патрэбны даследаванні.

Да пячоры Врэла арганізавана дастаўка турыстаў на лодках, падарожжа доўжыцца каля 20 хвілін. Лодка робіць прыпынак каля спецыяльна зробленай платформы, а потым падыходзіць да ўвахода ў пячору. Адразу каля ўвахода знаходзіцца «канцэртны зал», а злева — згаданыя «пісьмовыя камяні». Цэнтральную прастору займае сталактытавая «дробка» два метры вышынёй. У пячоры жыве мноства кажаноў[4].

Галерэя Правіць

Зноскі

  1. Подводная пещера станет новым туристическим брендом Македонии(недаступная спасылка). www.worlds.ru. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2019. Праверана 13 мая 2018.
  2. Полски пещерен водолаз откри в Македония най-дълбоката подводна пещера(балг.), National Geographic България . Праверана 13 мая 2018.
  3. Gems, Hidden in Plain Sight in Macedonia(англ.), The New York Times (15 лістапада 2016). Праверана 13 мая 2018.
  4. «Пештерата Врело во Кањонот Матка», Економија и бизнис, година 16, број 178, април 2013, стр. 86-87. (мак.)