Вулкан Галаўніна

Вулкан Галаўніна́ (руск.: Вулкан Головнина́[3]) — актыўны вулкан у Расіі, на востраве Кунашыр. Названы ў гонар рускага мараплаўца, віцэ-адмірала В. М. Галаўніна.

Вулкан Галаўніна
руск. Вулкан Головнина
Кальдэра вулкана
Кальдэра вулкана
43°50′38″ пн. ш. 145°30′14″ у. д.HGЯO
Краіна
Размяшчэнневостраў Кунашыр, Курыльскія астравы 
Горная сістэмаВялікая Курыльская града 
Форма вулканакальдэра 
Апошняе вывяржэнне1848 
Вышыня вяршыні541 м [1][2] 
Вулкан Галаўніна (Расія)
Вулкан Галаўніна
Вулкан Галаўніна (Сахалінская вобласць)
Вулкан Галаўніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вулкан знаходзіцца ў паўднёвай частцы вострава Кунашыр, на тэрыторыі Дзяржаўнага прыроднага запаведніка «Курыльскі» і з’яўляецца самым паўднёвым на Курыльскіх астравах. Па тыпу — вулкан-кальдэра. Кальдэру шырынёй да 4,7 км акружае грэбень вышынёй да 541[1][2] (да 547[3]) м. На дне кальдэры знаходзяцца 4 купалы і 2 кратары выбуху. У адным з кратараў возера Кіпячае, у паўночна-ўсходняй частцы кальдэры — возера Гарачае.

Апошняе вывяржэнне вулкана адбылося ў 1848[3][4] годзе. У цяперашні час ён знаходзіцца ў стане фумарольнай і тэрмальнай актыўнасці.

Зноскі

  1. а б Активные вулканы Курильских островов — краткое описание // SVERT — Sakhalin Volcanic Eruption Response Team (руск.)
  2. а б Остров Сахалин. Курильские острова // Национальный атлас России (руск.)
  3. а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 118. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  4. Tomariyama [Golovnin] // Global Volcanism Program (англ.)

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 118. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць