Вулкан Карпінскага

Вулкан Карпі́нскага (руск.: Вулкан Карпи́нского[1]) — дзеючы вулкан у Вялікай Курыльскай градзе, у паўднёвай частцы вострава Парамушыр. Названы ў гонар рускага геолага А. П. Карпінскага.

Вулкан Карпінскага
рус. Вулкан Карпинского
50°08′53″ пн. ш. 155°22′23″ у. д.HGЯO
Краіна
Размяшчэнневостраў Парамушыр 
Горная сістэмаВялікая Курыльская града 
Хрыбет ці масіўхрыбет Карпінскага 
Форма вулканавулканічны конус 
Апошняе вывяржэнне1952 
Вышыня вяршыні1345 м [1] 
Вулкан Карпінскага (Далёкаўсходняя федэральная акруга)
Вулкан Карпінскага
Вулкан Карпінскага (Курыльскія астравы)
Вулкан Карпінскага

Вулкан знаходзіцца ў паўднёвай частцы хрыбта Карпінскага, за 80[2] км на паўднёвы захад ад горада Севера-Курыльск. Складаецца з двух пакатых вулканічных конусаў і двух кратараў. Вышыня 1345 (1326[3]) м. Кальдэра вулкана мае дыяметр каля 5 км і глыбіню каля 700 м[2]. Складзены з андэзітавых лаваў.

Апошняе вывяржэнне вулкана адбылося ў 1952 годзе. Сальфатарная актыўнасць адзначалася ў 1946, 1953, 1973, 2004 гг.[2]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 199. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 Вулкан Карпинского // KVERT: Каталог вулканов Камчатки и Северных Курил(руск.) 
  3. Karpinsky Group // Global Volcanism Program(англ.) 

ЛітаратураПравіць

  • Вулкан Карпинского // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 199. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

СпасылкіПравіць