Аляксандр Пятровіч Карпінскі
Аляксандр Пятровіч Карпінскі (руск.: Алекса́ндр Петро́вич Карпи́нский, 1847 — 15 ліпеня 1936) — расійскі і савецкі геолаг, грамадскі дзеяч, ардынарны акадэмік Пецярбургскай Акадэміі Навук (1896).
Аляксандр Пятровіч Карпінскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 26 снежня 1846 (7 студзеня 1847)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 ліпеня 1936[3][4][2] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палеантолаг, геолаг, прафесар |
Навуковая сфера | геалогія, стратыграфія і палеанталогія |
Месца працы |
|
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Горны інстытут у Пецярбургу (1866). З 1869года — ад’юнкт, у 1877-96 прафесар там жа. Удзельнічаў (1882) у арганізацыі Геалагічнага камітэта (з 1885 — дырэктар, з 1903 — ганаровы дырэктар). З 1916 года выконваў абавязкі віцэ-прэзідэнта, у 1917—1936 гадах першы выбарны прэзідэнт Акадэміі Навук СССР. У 1899—1936 гадах — дырэктар і прэзідэнт Усесаюзнага мінералагічнага таварыства. У 1935-36 гадах — член ЦВК СССР.
Карпінскі — адзін з заснавальнікаў расійскіх навуковых школ: рэгіянальнай геалогіі, геалагічнай картаграфіі і тэктонікі, палеанталогіі і стратыграфіі, петраграфіі, геалогіі рудных і нярудных радовішчаў. Вылучыў арцінскі ярус пермскай сістэмы (1874). Упершыню абгрунтаваў двух’ярусную будову Рускай платформы (1880, 1887) і заканамернасці яе геалагічнай гісторыі (1919). Агульнагеалагічныя працы паслужылі асновай прац, прысвечаных карысным выкапням Урала (1881), заканамернасцям размяшчэння радовішчаў руд плаціны, золата, нікелю, жалеза, а таксама каменнага вугалю, каменнай солі і інш. Карпінскі распачаў даследаванні Вялікага Данбаса (1883). Распрацаваў навуковыя метады тэктанічнага аналізу пры дапамозе палеагеаграфічных рэканструкцый (1887, 1894), палеагеаграфічных і фацыяльнага аналізу.
Распрацаваў шэраг петраграфічных метадаў, прынцыпы наменклатуры і класіфікацыі горных парод (1900).
Зноскі
- ↑ http://www.ras.ru/presidents/d87f4048-5927-414c-bcf8-8ed52dc51550.aspx
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Карпинский Александр Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Турынская акадэмія навук — 1757.