Батанічная вуліца (Мінск)
(Пасля перасылкі з Вуліца Батанічная (Мінск))
Вуліца Батанічная — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска.
Батанічная Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Першамайскі раён |
Працягласць | 1,0 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Акадэмія навук |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размяшчэнне
правіцьАрыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Казлова — Даўгабродскай, з захаду прымыкае 1-ы Цвёрды завулак, далей перасякае вуліцу Петруся Броўкі, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Акадэмічнай каля Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Даўжыня вуліцы складае каля 1,0 км.
Славутасці
правіць- Вагон-музей гісторыі мінскага трамвая на тэрыторыі трамвайнага дэпо. Адкрыты ў 1979 годзе ў гонар 50-годдзя першага трамвая ў горадзе. Вагон — падарунак працоўных Ленінграда да 40-годдзя ўтварэння БССР. У ім сабраны матэрыялы па гісторыі мінскага трамвая, аб працоўных дасягненнях рабочых дэпо[1].
- Эканоміка-лінгвістычны ўніверсітэт (1994-1998) (дом 15)
- Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ (дом 15)
Зноскі
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Батанічная вуліца (Мінск)