Даўгабродская вуліца (Мінск)
Даўгабродская вуліца — вуліца ў Партызанскім і Заводскім раёнах Мінска. Злучае вуліцу Казлова і Партызанскі праспект, перасякае парк імя 50-годдзя Кастрычніка. На вуліцы Даўгабродскай — уваходы на станцыі Аўтазаводскай лініі метро «Трактарны завод» і «Партызанская».
Даўгабродская Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён |
Партызанскі, Заводскі |
Гістарычны раён | Доўгі Брод |
Працягласць | 3,7 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Трактарны завод, Партызанская |
Назва ў гонар | Доўгі Брод |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Этымалогія
правіцьНазва вуліцы паходзіць ад назвы гістарычнага прадмесця Мінска Доўгі Брод.
Размяшчэнне
правіцьНа большай частцы даўжыні арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, на невялікім адрэзку перад скрыжаваннем з Партызанскім праспектам арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. З’яўляецца працягам вуліцы Казлова, пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Батанічнай, з перасякае завулкі Казлова, Уральскі, вуліцу Уральскую, чыгуначныя пуці, вуліцу Перадавую, з паўднёвага боку пад вострым вуглом прымыкае вуліца Алега Кашавога, далей перасякае вуліцу Чабатарова, з паўднёва-заходняга боку прымыкае вуліца Будзённага, перасякае вуліцу Ванеева і Партызанскі праспект, на скрыжванні з якімі ўведзены двухузроўневыя развязкі. Працягам вуліцы з’яўляецца вуліца Пляханава. Даўжыня вуліцы складае каля 3,7 км.
Помнікі
правіць- Помнік першаму трактару «Беларусь» МТЗ-2 (1971) перад цэнтральнай прахадной Мінскага тактарнага завода[1].
- Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (1963, скульптар З. Азгур) на тэрыторыі трактарнага завода[1].
Паркі і скверы
правіцьАдразу пасля пачатку вуліца перасякае Сляпянскую водную сістэму, праходзіць праз зялёную зону перад Мінскім трактарным заводам, частцы якой нададзена назва сквер Садружнасць, далей вуліца Даўгабродская падзяляе на дзве прыкладна роўныя часткі парк імя 50-годдзя Кастрычніка.
Зноскі
правіць- ↑ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даўгабродская вуліца (Мінск)