Вуліца Брыкета (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь

Вуліца Брыкета — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, названая ў гонар Фелікса Антонавіча Брыкета, дырэктара саўгаса (цяпер агракамбінат) «Ждановічы».

Вуліца Брыкета
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Фрунзенскі
Працягласць каля 900 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Каменная Горка
Паштовы індэкс 220063
на OpenStreetMap
на Яндэкс.Картах
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размяшчэнне

правіць

Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Прытыцкага, заканчваецца тупіком у раёне дома 37. Таксама перасякаецца з вуліцамі Акадэміка Вышалескага і Акадэміка Жэбрака. Ідзе паралельна МКАД, ад якога знаходзіцца на адлегласці 500 метраў. Ад пачатку і да скрыжавання з вуліцай Акадэміка Вышалескага ўяўляе сабой амаль што бульвар з зялёнай паласой пасярэдзіне.

Славутасці

правіць
  • сажалка Кунцаўшчына

Грамадскі транспарт

правіць

Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае, але на вуліцы Прытыцкага ёсць прыпынак «Брыкета», на якім спыняецца шэраг аўтобусных маршрутаў. Паблізу размешчана станцыя метро «Каменная Горка».

Зноскі

Спасылкі

правіць