Вуліца Акадэміка Жэбрака (Мінск)
Вуліца Акадэміка Жэбрака — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, у мікрараёне Красны Бор, названая ў гонар Антона Раманавіча Жэбрака — сусветна вядомага навукоўца, пачынальніка беларускай генетыкі і селекцыі, прэзідэнта Акадэміі навук БССР. Да 2004 года была вуліцай вёскі Кунцаўшчына, папярэдняя назва — вул. Садовая[1].
Акадэміка Жэбрака Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Фрунзенскі |
Працягласць | 1,1 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Каменная Горка |
Ранейшыя назвы | Садовая |
Назва ў гонар | Антон Раманавіч Жэбрак |
на OpenStreetMap | |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размяшчэнне
правіцьПачынаецца ад тупіку недалёка ад вуліцы Прытыцкага, ідзе на паўднёвы захад, затым паварочвае на 90 градусаў і працягваецца на паўночны захад. Заканчваецца перакрыжаваннем з вуліцай Брыкета. Перасякаецца з вуліцамі Акадэміка Вышалескага і Адзінцова, завулкам Акадэміка Вышалескага. Ідзе паралельна вуліцы Скрыпнікава. Знаходзіцца за 1,4 км ад МКАД.
Грамадскі транспарт
правіцьРух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Паблізу размешчана станцыя метро «Каменная Горка».
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Акадэміка Жэбрака (Мінск)