Завулак Акадэміка Вышалескага (Мінск)
завулак у Мінску, Беларусь
Завулак Акадэміка Вышалескага — завулак у Фрунзенскім раёне Мінска. Назву атрымаў у гонар аднайменнай вуліцы, што знаходзіцца побач. Да 2004 года быў вуліцай вёскі Кунцаўшчына, папярэдняя назва — вуліца Лугавая[1].
Завулак Акадэміка Вышалескага Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Фрунзенскі |
Працягласць | каля 800 м |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
![]() |
Ранейшыя назвы | Вуліца Лугавая |
Назва ў гонар | Сяргей Мікалаевіч Вышалескі |
на OpenStreetMap | |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
![]() |
Размяшчэнне
правіцьПачынаецца ад скрыжавання з безназоўным праездам недалёка ад вуліцы Прытыцкага, ідзе з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Акадэміка Жэбрака. Перасякаецца з вуліцай Акадэміка Вышалескага, ёю ж падзелены на дзве часткі, якія стаяць адна ад адной на адлегласці 50 метраў. Ідзе паралельна вуліцам Брыкета і Скрыпнікава. Знаходзіцца за 1,5 км ад МКАД.
Грамадскі транспарт
правіцьРух грамадскага транспарту непасрэдна па завулку адсутнічае. Паблізу размешчана станцыя метро «Каменная Горка».
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Завулак Акадэміка Вышалескага (Мінск)