Сяргей Мікалаевіч Вышалескі
Сяргей Мікалаевіч Вышалескі (20 кастрычніка (1 лістапада) 1874, мястэчка Обаль, цяпер Шумілінскі раён Віцебскай вобласці — 14 студзеня 1958) — навуковец-эпізаатолаг, прафесар (1924), акадэмік АН БССР (1928), ганаровы член УАСГНІЛ (1956), Заслужаны дзеяч навукі СССР (1940). Член ЦВК БССР (1929—1930)[1].
Сяргей Мікалаевіч Вышалескі | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 кастрычніка (1 лістапада) 1874 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 студзеня 1958 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | эпізаатолаг |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук |
Навуковае званне | прафесар, акадэмік АН БССР |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1889 годзе скончыў Бранскую гімназію, затым Віцебскую духоўную семінарыю. Пасля заканчэння ў 1899 годзе Варшаўскага ветэрынарнага інстытута[1] працаваў земскім павятовым ветэрынарным урачом.
Прымаў удзел у ліквідацыі чумы буйной рагатай жывёлы ў Азербайджане.
У 1903—1906 гг. павятовы ветэрынарны ўрач у горадзе Невель.
У 1906—1914 — супрацоўнік Пецярбургскай ветэрынарнай лабараторыі пры МУС. У 1906—1910 гадах удзельнічаў у ліквідацыі выбліскаў сібірскай язвы ў многіх губернях Расійскай імперыі. У 1910—1913 стажыраваўся ў Лейпцыгскім універсітэце, дзе атрымаў ступень доктара ветэрынарнай медыцыны.
У 1914—1917 гадах працаваў у вёсцы Усць-Цыльма Архангельскай губерні. У 1919—1921 — супрацоўнік ветэрынарных лабараторый (Кіеў, Стаўрапаль), дацэнт сельгасінстытута.
У 1922—1928 гадах вывучаў туберкулёз, сап і іншыя асабліва небяспечныя інфекцыі ў інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі (УІЭВ) у Маскве.
У 1924 годзе С. М. Вышалескаму было прысвоена званне прафесара эпізааталогіі Маскоўскага ветэрынарнага інстытута .
У 1926 годзе быў у навуковай камандзіроўцы ў Германію і Данію.
У 1927 прызначаны дырэктарам УІЭВ, у 1928 абраны акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук БССР.
Са студзеня 1928 па 1930 г. загадваў кафедрай ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце і адначасова з’яўляўся дырэктарам Беларускага дзяржаўнага ветэрынарна-бактэрыялагічнага інстытута ў Віцебску[1].
Член ЦВК БССР (1929—1930).
У 1931—1933 гадах працаваў у Алма-Ацінскім . З 1934 года — загадчык кафедрай эпізааталогіі Маскоўскага зааветэрынарнага інстытута[1].
З 1948 года загадчык кафедрай эпізааталогіі Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі . У 1956 годзе абраны ганаровым членам УАСГНІЛ.
Навуковая дзейнасць
правіцьС. М. Вышалескі распрацаваў методыку вырабу сібірскаязвавых вакцын на агары, абгрунтаваў і ўкараніў метад камбінацыйных прышчэпак супраць сібірскай язвы і прапанаваў методыку вакцынацыі супраць яе паўночных аленяў, высветліў этыялогію чумы аленяў, што зрабіла магчымай барацьбу з ёй, распрацаваў метады дыягностыкі і барацьбы з такімі хваробамі як туберкулёз, чума і павальнае запаленне лёгкіх буйной рагатай жывёлы, чума і рожа свіней , колібактэрыёз і паратыф цялятаў[1]. С. М. Вышалескі (сумесна з К. М. Бучневым) адкрыў узбуджальніка інфекцыйнага энцэфаламіеліту коней. Яго працы па вывучэнні сапу коней сталі асновай для арганізацыі ў СССР мерапрыемстваў па яго ліквідацыі. Вышалескі прапанаваў алергічны метад дыягностыкі бруцэлёзу буйной рагатай жывёлы і комплекс ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў супраць яго[1].
Навуковыя працы
правіцьЁн апублікаваў каля 100 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфіі. За падручнік «Прыватная эпізааталогія» ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР 1941.
Сярод апублікаваных прац С. М. Вышалескага:
- О результатах сибиреязвенных прививок вакцинами… // Вестник общественной ветеринарии. — 1908. — № 6;
- Опыт культивирования сибиреязвенных вакцин на агаре и практического их применения // Вестник общественной ветеринарии. — 1910. — № 17;
- Падёж оленей в тундре в 1913 г. // Хроника Архива ветеринарных наук. — 1915. — № 1;
- Опыты изучения иммунитета при сапе искусственного и естественного заражения… // Тр./ Гос. ин-т экспериментальной ветеринарии. — 1926. — Т.3, вып.1. (совм. с В. Н. Маккавейским);
- Дальнейшие исследования по сапу // там же. — 1928. — Т.5, вып.1. (совм. с В. Н. Маккавейским);
- Аллергическая реакция в диагностике бруцеллёза у домашних животных // Советская ветеринария. — 1934. — № 4;
- Инфекционный энцефаломиелит лошадей. — М., 1944;
- Частная эпизоотология / Под ред. С. Н. Вышелесского и Ф. А. Терентьева. — 3-е изд. — М.: Сельхозгиз, 1954.
- Причины появления заразных болезней животных. — 2-е изд. — М.: Сельхозгиз, 1959.
і інш.
Узнагароды
правіць- Ордэн Леніна
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Сталінская прэмія (1941) — за падручнік «Частная эпизоотология»[1][2]
- званне Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1940)[2]
Памяць
правіць- Імя С. М. Вышалескага было прысвоена беларускаму НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі[1].
- Імем С. М. Вышалескага названы вуліцы ў Мінску і г. п. Обаль Шумілінскага раёна.
- Імя С. М. таксама носяць Залаты медаль імя С. М. Вышалескага, які прысуджаецца УАСГНІЛ кожныя 3 гады за выдатныя навуковыя працы ў галіне эпізааталогіі і Імянная стыпендыя студэнтам Віцебскай Дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны[1].
- У 1978 годзе выдадзены мастацкі маркіраваны канверт, прысвечаны акадэміку.
Зноскі
Літаратура
правіць- Калугин В. И. Академик С. Н. Вышелесский / [и др.]. — М., 1954.
- Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995—800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9
- Вышалескі Сяргей Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 329.
- Вышалескі Сяргей Мікалаевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. Вышалескі Сяргей Мікалаевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы: біяграфічны даведнік. — Віцебск, 2007. — С. 42—43.
- Вышелесский Сергей Николаевич. Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006. — Т. 2. — С. 850—851.
- Сергей Николаевич Вышелесский // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / Редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Мн., 1985. — С. 512—513.
Спасылкі
правіць- http://vesti.belal.by/2__9/2__9_4/pdf/121-122.pdf Архівавана 22 мая 2014.
- Сяргей Мікалаевіч Вышалескі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Біябібліаграфічны паказальнік у рэпазіторыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Биография на сайте «Биография. Ру»
- На сайте Национальной академии наук Беларуси
- Эпизоотология (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі