Антон Раманавіч Жэбрак

Анто́н Рама́навіч Жэбрак (27 снежня 1901 — 20 мая 1965) — беларускі вучоны ў галіне агульнай генетыкі і генетыкі раслін, селекцыянер. Акадэмік АН БССР (1940), доктар біялагічных навук, прафесар (1936). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944). З мая па кастрычнік 1947 года быў прэзідэнтам Акадэміі навук БССР.

Жэбрак Антон Раманавіч
Дата нараджэння 14 (27) снежня 1901
Месца нараджэння
Дата смерці 20 мая 1965(1965-05-20) (63 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковы работнік, батанік
Навуковая сфера генетыка, біялогія і батаніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне Акадэмік АН БССР, прафесар
Альма-матар
Вядомы як генетык, селекцыянер
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Збляны Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці) у сялянскай сям’і.

У 1925 годзе скончыў МСГА імя К. А. Ціміразева і ў 1929 — Інстытут чырвонай прафесуры. У 19301931 гадах спецыялізаваўся па генетыцы ў Калумбійскім і Каліфарнійскім універсітэтах (ЗША) у лабараторыі вядомага генетыка, стваральніка храмасомнай тэорыі спадчыннасці Томаса Ханта Моргана.

У 19321948 гадах — прафесар, загадчык кафедрай генетыкі Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева. Адначасова з тым у 19451946 гадах — загадчык аддзела Упраўлення прапаганды і агітацыі ЦК КПСС.

У 1940 годзе абраны членам Прэзідыўма АН БССР, а ў маі 1947 года ён становіцца прэзідэнтам Акадэміі навук. Адхілены з пасады ў кастрычніку таго ж года.

У 1945 годзе ў складзе дэлегацыі Беларускай ССР ён падпісаў у Сан-Францыска Статут ААН.

Пасля вайны акадэмік Жэбрак стаў адным з арганізатараў і лідарам выступаў супраць манапалізму Лысенкі ў біялогіі. Неаднаразова пісаў грунтоўныя запіскі ва ўрадавыя і партыйныя органы, інфармуючы іх аб становішчы ў савецкай генетыцы, згубных наступствах дыктату Лысенкі. Аднак гэта не дало плённых вынікаў. Выступаючы на сесіі УАСГНІЛ у жніўні 1948 года, Антон Жэбрак, ужо адхілены ад пасады прэзідэнта АН БССР і фактычна пазбаўлены магчымасці працягваць даследчую працу, на фоне здзеклівых рэплік і з'едлівых пытанняў адстойваў свае погляды.

У 1948 годзе займае пасаду прафесара кафедры батанікі ў Маскоўскім лесатэхнічным інстытуце, а ў 1949 годзе ўзначальвае кафедру ў Маскоўскім фармацэўтычным інстытуце.

З 1957 года да самай смерці Антон Жэбрак вядзе актыўную навуковую працу ў Беларусі ў Акадэміі навук БССР, дзе па ініцыятыве акадэміка Мікалая Турбіна ў Інстытуце біялогіі была арганізаваная лабараторыя поліплаідыі. Тут ён працягвае свае даследаванні ў галіне селекцыі пшаніцы і грэчкі, удзельнічае ў стварэнні праекту па атрыманню поліплоідных форм цукровага бурака. З 1963 — у Аддзеле генетыкі і цыталогіі АН БССР.

У 1965 годзе Антон Жэбрак раптоўна памёр.

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя працы прысвечаны гібрыдызацыі, поліплаідыі і селекцыі, галоўным чынам, пшаніцы і грэчкі. Упершыню ў свеце атрымаў гібрыдныя пладавітыя формы ад перакрыжавання многіх відаў пшаніц. Прааналізаваў філагенію пшаніц і вёў перспектыўную селекцыю пшаніц на падвышэнне імунітэту да хвароб і шкоднікаў, на павелічэнне ўтрымання бялку, колькасці зерня ў каласах.

Апублікаваў больш за 70 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій.

Ушанаванне памяці

правіць

Асноўныя працы

правіць
  • Синтез новых видов пшениц. М.: Сельхозгиз, 1944.
  • Полиплоидные виды пшениц. М.: Изд-во АН СССР, 1957.
  • Курс ботаники. М.: Медгиз, 1959.

Узнагароды

правіць

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944), ордэн Чырвонай Зоркі (1945), Ордэн «Знак Пашаны» (1940), медалі.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць