Вуліца Дзянісава (Наваполацк)

Вуліца Дзянісава (трансліт.: vulica Dzianisava, руск.: улица Денисова) — вуліца ў Наваполацку.

Вуліца Дзянісава
Наваполацк
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Наваполацк
Працягласць 850 м
Назва ў гонар Паўла Дзянісава
Паштовы індэкс 211501
Нумары тэлефонаў +375214

Апісанне правіць

Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада (10-ы мікрараён) і цягнецца з паўночнага ўсходу на захад ад вуліцы Маладзёжнай да вуліцы Нафтавікоў з невялікім закругленнем у паўночны бок пад канец. Працягласць вуліцы складае каля 850 метраў. Вуліца ўзнікла ў выніку будаўніцтва шматкватэрных дамоў у 2010-х гадах. Забудова вуліцы — тыповая, панэльная з пераменнай этажнасцю да 10 паверхаў. Актыўнае будаўніцтва новых шматкватэрных жылых дамоў на гэтай вуліцы працягваецца і сёння. Названая яна ў гонар ўдзельніка Другой сусветнай вайны, Героя Сацыялістычнай Працы, аднаго з кіраўнікоў Наваполацкага НПЗ Паўла Іванавіча Дзянісава.

Гл. таксама правіць

Зноскі