Вуліца Дзяржынскага (Полацк)

Вуліца Дзяржынскага — вуліца ў мясцовасці Задзвінне горада Полацка.

Вуліца Дзяржынскага
Полацк
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Полацк
Мікрараён Задзвінне
Працягласць 2.3 км
Ранейшыя назвы Віленская
Назва ў гонар Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі
Храмы касцёл св. Андрэя Баболі
Паштовы індэкс 211402

Гісторыя правіць

Да 1938 года насіла назву Віленская[1][2]. Пазней была перайменавана ў гонар савецкага дзяржаўнага дзеяча Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага.

Апісанне правіць

Вуліца працягнулася амаль на два з паловай кіламетры ад вуліцы Петруся Броўкі паблізу кругавога скрыжавання да вуліцы Юбілейнай непадалёк ад старога маста цераз Заходнюю Дзвіну.

Зноскі

  1. Баўтовіч, Міхась. Вулкі і камяніцы (бел. (тар.)).
  2. Л. Ф. Данько, А. И. Судник. Путеводитель по городу Полоцку 1910 года (руск.). — Полоцкое книжное издательство. — Полоцк, 2009. — 45 с. — ISBN 978-985-6936-02-2.