Касцёл Святога Андрэя Баболі (Полацк)
Касцёл Святога Андрэя Баболі — мураваны каталіцкі храм Полацку Віцебскай вобласці.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Андрэя Баболі | |
---|---|
55°28′45″ пн. ш. 28°45′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ гісторыі Полацка было шмат каталіцкіх святынь -- касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, святога Стэфана, кляштар езуітаў, кляштар бернардзінцаў і іншыя. Да 1970-х гадоў ніводнага каталіцкага храма ў Полацку не захавалася.
Парафія святога Андрэя Баболі адрадзілася 20 верасня 1997 года. Вернікам перададзены будынак былога кінатэатра ў Задзвінні, які і перабудавалі ў касцёл.
Архітэктура
правіцьАрхітэктар касцёла В. Пайругi. Будынак шмат’ярусны, па-сучаснаму асіметрычны, да яго было дабудавана памяшканне нядзельнай школы. Галоўнай часткай экстэр’ера з’яўляецца пяціярусная вежа-званіца, грацыёзная, увянчаная аграненым шатром[1].
Мастак Уладзімір Кандрусевіч намаляваў фрэскі, а скульптар Валер’ян Янушкевіч зрабіў барэльефы «За веру пакутнікі» на ўваходных дзвярах. Сёння полацкі касцёл Св. Андрэя Баболі — адметны помнік культавай архітэктуры канца ХХ ст[2].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ view-source:https://vetliva.by/tourism/what-to-see/kostel-svyatogo-andreya-boboli-v-polotske/ Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2022. Праверана 2 кастрычніка 2019.