Адкрыць галоўнае меню

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Полацк)

Манастыр
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў, Полацк
Абмерны чарцёж
Абмерны чарцёж
55°28′50″ пн. ш. 28°46′16″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Полацк
Канфесія Каталіцызм
Епархія Полацкая
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Дата скасавання 1832
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000613шыфр 212Г000613
Стан нядзейны

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў, Полацк (Полацк)
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў, Полацк
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў, Полацк

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў — часткова захаваны кляштарны комплекс у Полацку. Знаходзіцца на левым беразе Дзвіны, у Задзвінні, па адрасе вуліца 23 Гвардзейцаў. Помнік архітэктуры барока. Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Комплекс складаўся з касцёла, кляштарнага корпуса, гаспадарчых пабудоў (пякарні, бровара, лядоўні, кузні, стайні, лазні) і пладовага саду з агародам.

Гісторыя кляштараПравіць

 
Полацкі кляштар бернардзінцаў. Мал. Г. Ляйбовіча

У XIV—XVI стст. Полацк развіваўся як праваслаўны горад. Тым не менш, заходні ўплыў прысутнічаў. Каталіцызм прыходзіць у горад ужо ў канцы XIII ст., калі Полацк трапляе ў залежнасць ад рыжскага архібіскупа. Тады нямецкімі князямі быў пабудаваны першы касцёл.

 
План кляштара. 1838

Полацкі кляштар бернардзінцаў заснаваны ў 1498 г. пры садзейнічанні вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелона[1]. Да яго ў Вялікім Княстве Літоўскам пабудаваны два бернардзінскія кляштары: драўляны віленскі з касцёлам Св. Францыска (1469) і драўляны кляштар у Коўне з касцёлам у імя Св. Георгія (1471)[2].

Першы драўляны касцёл быў збудаваны ў 1502 г. Пасля Лівонскай вайны 1558—1583 гг. бернардзінскі кляштар быў закрыты і перайшоў да праваслаўных. Драўляныя будынкі кляштара ў 1563 г. знішчаны пажарам. У 1696 г. полацкі ваявода Аляксандр Слушка ізноў запрасіў у горад бернардзінцаў, для якіх былі пабудаваны новыя драўляныя будынкі касцёла Маці Божай і кляштарнага корпуса.

У 1695 г. кляштар перанеслі на левы бераг Заходняй Дзвіны[3].

Каменныя будынкі касцёла Св. Марыі і кляштара збудаваны ў 1769 г. у стылі барока на месцы драўляных будынкаў[4].

У 1772 г. было 10 манахаў, дзейнічала філасофская школа. У комплекс кляштара ўваходзілі гаспадарчыя пабудовы (пякарня, бровар, лядоўня, кузня, стайня, лазня) і пладовы сад з агародам. Мелася ўсяго 30 жылых і 8 нежылых памяшканняў. У 1880 г. прыбудавана багадзельня. Будынкі займалі 3780 кв. м. агароды — 11 497, 5 кв. м.

Кляштар закрыты ў 1832 г., манахі пераведзены ў Друйскі кляштар, касцёл ператвораны ў праваслаўную царкву[5].

У 1920-я гады савецкія ўлады закрылі царкву. У Другую сусветную вайну комплекс быў пашкоджаны. Захаваўся жылы корпус, у якім з 50-х гг. XX ст. знаходзіцца медыцынская ўстанова. Ад касцёла засталіся руіны.

Царкоўныя старасты кляштараПравіць

Царкоўным старастай кляштара ў 1670 г. быў віленскі канонік Казімір Горскі.

АрхітэктураПравіць

КасцёлПравіць

 
Руіны касцёла

У XVI — пачатку XVII стст. храмавае будаўніцтва бернардзінцаў грунтавалася на вопыце і архітэктурнай традыцыі францысканцаў. Храмавае будаўніцтва бернардзінцаў па ўсёй Рэчы Паспалітай адрозніваецца адзінствам архітэктурных рашэнняў.

Касцёл уяўляў сабой 1-нефны храм з 2-х вежавым галоўным фасадам, накрыты двухскатным дахам. Франтоны галоўнага і бакавога фасадаў мелі фігурныя завяршэнні. Над галоўным фасадам узвышаліся 4-ярусныя вежы, у трэцім ярусе якіх былі скразныя паўцыркульныя вокны. У пластыцы фасадаў выкарыстоўваўся класічны ордар.

Усярэдзіне неф касцёла перакрываўся цыліндрычным скляпеннем. Над уваходам на 2 слупах-пілонах выступалі хоры, на іх і вышэй на званіцу вялі вітыя сходы[6].

КляштарПравіць

Выцягнуты прамавугольны ў плане будынак кляштара з захаду завершаны перпендыкулярна размешчаным крылом з трапезнай, з усходу прылягаў да касцёла, які не захаваўся.

Архітэктура кляштара адрозніваецца прастатой, мае стрыманы дэкор: пілястры вялікага ордара, прамавугольная ліштва, прафіляваны карніз. Планіроўка галерэйная, перакрыцці памяшканняў скляпеністыя. Дах кляштара крыты дахоўкай.

Зноскі

  1. Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций. Архитектурное наследие. ― М., Прогресс-Традиция, 2002. ― С. 216
  2. Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций. Наследие архитектуры Беларуси.― М., Прогресс-Традиция, 2002. С. 214
  3. Рукописный отдел Библиотеки Академии наук (Петербургское отделение). F. 266. Т. 3. План Полоцка (Plan von Polozko) 1707 г.
  4. Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795. — Kraków, 1885. S. 55—62
  5. РГВИА. Ф. 405, оп. 7, ед хр.2371, 1834 г. С. 66-68
  6. к // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 398.

ЛітаратураПравіць

  • Архiтэктура Беларусi. Энцыклапедычны даведнiк. ― Мн., 1993.
  • Беляев И. Д. История Полотска или Северо-Западной Руси, от древнейших времён до Люблинской унии. ― М., 1872.
  • Кулагiн А. М. Каталiцкiя храмы на Беларусi. Энцыклапедычны даведнiк. ― Мн., 2001
  • Полоцк: Исторический очерк. ― Мн., 1962
  • Kantak K. Bernardyni polscy. T. 1-2.― Lwów, 1993.

СпасылкіПравіць