Касцёл Святых Францыска і Бернарда (Вільнюс)

Вільнюс

Касцёл Святога Францыска Асізскага, касцёл Францыска Асізскага і Бернарда Сіенскага, касцёл Святых Францыска і Бернарда, часцей Бернардзінскі касцёл у Вільнюсе (літ.: Švento Pranciškaus Asyžiečio bažnyčia, польск.: kościół Świętych Franciszka i Bernardyna, kościół Bernardynów) — парафіяльны рымска-каталіцкі касцёл, помнік архітэктуры, адзін з найбольш яркіх узораў віленскай готыкі XVI стагоддзя[1], які ў XVII—XVIII набыў рысы архітэктуры рэнесансу і барока. Размяшчаецца ў Старым горадзе на вуліцы Майранё (Maironio g. 10, у савецкі час вуліца Тэсас).

Касцёл
Касцёл Святых Францыска Асізскага Бернарда ў Вільнюсе
Бернардзінскі касцёл (галоўны фасад)
Бернардзінскі касцёл (галоўны фасад)
54°40′59,31″ пн. ш. 25°17′38,3″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Горад Вільнюс
Канфесія каталіцызм
Епархія Вільнюская дыяцэзія
Благачынне Вільнюскі дэканат I
Ордэнская прыналежнасць Бернардзінцы
Тып будынка Абарончы храм
Архітэктурны стыль готыка
Першае згадванне 1475
Будаўніцтва 15061516 гады
Матэрыял цэгла
Сайт parapija.bernardinai.lt
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Казімір Ягелон запрасіў у Вільну бернардзінцаў з Кракава ў 1469 годзе і вылучыў ім зямельны ўчастак пад будаўніцтва кляштара і касцёла. Першы драўляны касцёл у імя Святога Бернарда Сіенскага быў збудаваны на месцы язычніцкага свяцілішча. Драўляныя будынкі згарэлі падчас пажару (1475). Каля 1490 года быў пабудаваны новы каменны касцёл побач з касцёлам Святой Ганны.

 
Скляпенні бакавога нефа

У 1500 годзе з-за пралікаў у канструкцыі абрынулася частка сцен і скляпенні ўжо амаль завершанага храма. Ад пабудовы XV стагоддзя лепш за ўсё захавалася старая сакрысція (рызніца). Трэці храм на тым жа самым месцы быў збудаваны практычна нанова ў 15061516 гадах і асвячоны ў імя Святога Францыска Асізскага. Касцёл моцна пацярпеў ад пажараў (1560, 1564): выгарэла ўсё ўнутранае ўбранне і скляпенні пагражалі абваліцца. Пры аднаўленчых працах, распачатых каля 1577 года па фундацыі караля Стэфана Баторыя, князя Мікалая Крыштафа Радзівіла і багатых гараджан, у другой паловы XVI стагоддзя будынак касцёла быў значна павялічаны. Пры рамонце былі нанова збудаваны ячэістыя і сеткаватыя гатычныя скляпенні ў бакавых нефах (1579), якія захаваліся дагэтуль. Падчас аднаўленчых прац, якія доўжыліся да сярэдзіны XVII стагоддзя, былі пабудаваны бакавыя капэлы (капліцы) Святога Міхаіла, Святога Фларыяна (Трох Каралёў), Войны (пазней насіла імя святога Пятра з Алькантры), збудаваны новыя алтары. У 1614 годзе на сродкі віленскага ваяводы і гетмана ВКЛ Яна Караля Хадкевіча і яго жонкі Сафіі з Мялецкіх быў збудаваны пышны вялікі алтар са скульптурнай выявай Распяцця. Збудаваны на сродкі Гераніма Хадкевіча арган, паводле сведчанняў сучаснікаў, не меў сабе роўных у ВКЛ.

У 1655 годзе кляштар і касцёл падвергліся рабаванню падчас вайна Расіі з Рэччу Паспалітай. Манахі і жыхары, якія хаваліся ў кляштары, былі забіты. Затым касцёл быў спалены. Храм быў адноўлены пры значным унёску гетмана ВКЛ і ваяводы віленскага Міхаіла Казіміра Паца і асвячоны ў 1676 годзе ў імя Святых Францыска Асізскага і Бернарда Сіенскага.

 
Iнтэр'ер

У 1677 годзе быў асвячоны ансамбль, які ўтвараецца 17 алтарамі, сярод якіх дамінавалі алтары пакутуючага Ісуса Хрыста і Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Некалькі алтароў прысвячаліся найбольш ушанаваным бернардзінцамі Святым Францыску, Бернарду, Антонію Падуанскаму. Усе алтары былі драўлянымі, упрыгожаныя пазалочанай і пасярэбранай разьбой і роспісам. Унутранае ўбранне пераабсталёўвалася ў другой палове XVIII стагоддзя. Пры перабудове алтароў у 17631781 гадах утварыўся ансамбль амбонаў, спавядальняў і 11 алтароў у стылі позняга барока. У той жа час на фасадзе касцёла была напісана фрэска з выявай Распяцця. У 17641768 гадах арган быў рэканструяваны і перанесены з бакавога нефа на хоры ў прэзбітэрыі.

Касцёл пацярпеў пры прыгнечанні рускай арміяй паўстання Тадэвуша Касцюшкі (1794) і падчас вайны 1812 года. У 1814 годзе біскуп Геранім Страйноўскі заснаваў пры бернардзінскім касцёле парафію, якая ахоплівае ўсё Зарэчча. Пасля прыгнечання паўстання 1863 года ў жніўні 1864 года кляштар быў скасаваны. Храм стаў парафіяльным. Пры малаважных пераробках арган быў перанесены на балкон над уваходам. У другой палове XIX стагоддзя ў алтары касцёла былі перанесены карціны і рэліквіі з зачыненага касцёла трынітарыяў на Антаколі. Вуліца, пракладзеная ў 18691870 гадах побач з фасадам касцёла Святой Ганны, пераразала бернардзінскі сад і разбурыла знешні ансамбль двух храмаў і кляштара. Выгляд касцёла яшчэ мацней змяніла пабудаваная ў 1872 годзе (па іншых звестках у 1874 годзе) званіца, якая імітуе гатычныя формы.

Пасля Другой сусветнай вайны касцёл у 1949 годзе быў зачынены. Праз некалькі гадоў будынак было перададзены размешчанаму па суседстве Вільнюскаму мастацкаму інстытуту, які выкарыстоўваў памяшканне пад склад. У 1992 годзе касцёл быў вернуты манахам бернардзінцам («меншым братам» Святога Францыска), у 1994 годзе ён быў нанова асвячоны.

У наш час вядуцца аднаўленчыя працы.

Некропаль

правіць
 
Надмагілле Уладзіслава Тышкевіча. Ян Булгак, 1919
 
Помнік Станіслава Радзівіла Набожнага
 
Эпітафія В. Юдыцкага (пам. 1789)

Храм здаўна станавіўся месцам апошняга спачынку выбітных асоб. Тут пахаваны адзін з асноўных фундатараў касцёла Мікалай Радзівіл Стары (пам. 1509), прускі князь Фрыдрых (пам. 1555), загінулыя ў бітве пры Хоціне военачальнікі Ян і Георгій Рудаміны, іншыя вяльможы ВКЛ. Рамеснікі і купцы хаваліся пры алтарах, якія былі створаны на іх сродкі. У 1592 годзе ў касцёле быў пахаваны загінулы пры невыразных акалічнасцях сямігадовы Сымон Кірэліс (нібы забіты яўрэямі), неўзабаве абвешчаны блажэнным мучанікам (мемарыяльная табліца ўмуравана ў 1623 годзе). Пахаванні ў касцёле спыніліся пасля таго, як напачатку XIX стагоддзя на Зарэчча былі закладзены бернардзінскія могілкі.

 
Помнік Пятра Весялкоўскага

Ля паўночнай сцяны (па левы бок ад уваходу) размяшчаецца помнік брату кардынала Юрыя Радзівіла і Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі князю Станіславу Радзівілу Набожнаму (15591599), які памёр па шляху ў Рым маршалку ВКЛ. Ён збудаваны ў першую чвэрць XVII стагоддзя, як мяркуецца, у майстэрні вядомага скульптара Вільгельма Ван дэр Блоке. Насупраць яго захаваўся надмагільны помнік военачальніка Пятра Весялкоўскага (пам. 1556), які выратаваў на паляванні жыццё каралю Жыгімонту Аўгусту. Надмагілле збудавана ў 1634 годзе. Абодва помніка адносяць да ўзораў мемарыяльнай скульптуры ранняга барока. Да іншых выбітных помнікаў прылічваюцца надмагільная пліта Уладзіслава Тышкевіча (пам. 1684), усталяваная ў 1712 годзе, і рэдкі помнік гараджаніну — эпітафія купца Паўла Знокска (пам. 1625).

Зноскі

  1. А. Папшис. Вильнюс. Вильнюс: Минтис, 1977. С. 35

Літаратура

правіць
  • Wilno. Przewodnik krajoznawczy Juliusza Kłosa, Prof. Uniwersytetu St. Batorego. Wydanie trzecie poprawione po zgonie autora. Wilno, 1937. S. 134—139. (польск.)
  • А. Медонис. Туристу о Вильнюсе. Перевод с литовского языка. Вильнюс: Минтис, 1965. С. 69.
  • А. Папшис. Вильнюс. Вильнюс: Минтис, 1977. С. 35—36.
  • Памятники искусства Советского Союза. Белоруссия, Литва, Латвия, Эстония. Справочник-путеводитель. Москва: Искусство. 1986. ISBN 5-210-00094-X. С. 397—398.

Спасылкі

правіць