Вуліца Жыгіманту
Вуліца Жыгі́манту[1] (традыцыйная беларуская назва — Жыгімо́нцкая ву́ліца[заўв 1][2]; літ.: Žygimantų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Працягвае Арсенальную вуліцу. Праходзіць узбярэжжам ракі Віліі і звязвае масты караля Міндоўга і Зялёны. Працягваецца вуліцай Альберта Гаштольда.
Жыгіманту Вільнюс | |
---|---|
літ.: Žygimantų gatvė | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Раён | Сянюнія Сянаміесціс |
Працягласць | 700 м м |
Ранейшыя назвы | Свіная, Бульвар, Набярэжная Віліі, Пажэлы |
Паштовы індэкс | LT-01102 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьСфарміравалася ў другой палове XIX ст. пры ўпарадкаванні набярэжнай Віліі. Актыўна забудоўвалася ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў пераважна 3-х і 4-павярховымі дамамі.
Назву Жыгімонцкай атрымала ў міжваенны перыяд у гонар каралёў і вялікіх князёў з адпаведным імем (Жыгімонт Стары, Жыгімонт Аўгуст, Жыгімонт Ваза). За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя К. Пажэлы.
Агульныя звесткі
правіцьДаўжыня вуліцы каля 700 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Тадэвуша Урублеўскага. Ёсць веласіпедная дарожка.
З левага боку адыходзіць вуліца Радзівілаў. Сканчаецца на скрыжаванні з Віленскай вуліцай.
Забудова
правіцьНяцотны бок
правіць- № 1 (таксама вуліца Тадэвуша Урублеўскага, 8) — кутні дом з жоўтай цэглы, у якім размяшчаецца Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх[3]. Будаваўся ў 1884—1888 гадах паводле праекту архітэктара Кіпрыяна Мацулевіча.
- № 3 — зімовы палац Тышкевічаў з аранжарэяй. 2-павярховы дом збудавалі ў 1891—1895 гадах паводле праекту К. Мацулевіча.
- № 9 — дом Ігната Парчэўскага. Будаваўся ў 1893—1895 гадах паводле праекту архітэктара Апалінара Мікульскага.
Цотны бок
правіць- № 2 — 3-павярховы дом, у якім размяшчаецца Найвышэйшы адміністрацыйны суд Літвы. Збудаваны ў 1892 годзе паводле праекту Канстанціна Быкоўскага. Знаходзіўся ў валоданні Ганны Заячак і Кацярыны Тышкевіча.
- № 4 — дом, збудаваны ў 1886 годзе паводле праекту архітэктара Юльяна Янушэўскага.
- № 10 — дом, збудаваны ў 1911 годзе паводле праекту інжынера Фёдара Смаргонскага.
Заўвагі
правіць- ↑ таксама Жыгімонтаўская вуліца
Крыніцы
правіць- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
- ↑ Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». Славутыя віленчукі, якія сімпатызавалі беларускаму адраджэнню Архівавана 5 сакавіка 2016., TUT.BY, 28 красавіка 2011.
Літаратура
правіць- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Жыгіманту