Вуліца Зайцава (Гомель)
Зайцава — вуліца ў Навабеліцкім раёне Гомеля, у паўднёвай частцы горада. Названая ў 1964 годзе ў гонар І. С. Зайцава (пасля ўключэння ў горадскую рысу пасёлка Масцішча). Працягласць 1600 м, ад вуліцы Ільіча да аўтадарогі на Чонкі. Забудаваная індывідуальнымі 1-павярховымі жылымі дамамі сядзібнага тыпу. На хаце № 1 усталяваная памятная дошка аб назве вуліцы.
Зайцава вуліца Гомель | |
---|---|
| |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Навабеліцкі |
Гістарычны раён | пасёлак Масцішча |
Працягласць | 1600 м |
Аўтобусныя маршруты | 2, 12, 30 |
Назва ў гонар | Іван Сцяпанавіч Зайцаў |
Паштовы індэкс | 246042 |
![]() |