Іван Сцяпанавіч Зайцаў (9 кастрычніка 1926 года, вёска Чонкі, Гомельская воласць, Гомельскі павет, Гомельскай губерні, РСФСР (цяпер пасёлак Чонкі, чонкаўскага сельсавета Гомельскага раёна, Гомельскай вобласці) — 16 красавіка[1] 1945 года горад Зелаў, ландкрайс Лебус, правінцыя Брандэнбург, Прусія, Германія (цяпер ландкрайс Меркіш-Одэрланд, зямля Брандэнбург, Германія) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковага аддзялення 9-й стралковай роты 105-а стралковага палка 301-й стралковай дыізіі 5-й ударнай арміі 1-а Беларускага фронта, сяржант. Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна). Закрыў сваім целам амбразуру кулямёта.

Іван Сцяпанавіч Зайцаў
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1926(1926-10-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 красавіка 1945(1945-04-16) (18 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Род войскаў пяхота
Званне
Сяржант
Сяржант
Часць 301-я стралковая дывізія
1050-ы стралковы полк
Камандаваў камандзір аддзялення
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1926 годзе ў весцы Чонкі ў наваколлі Гомеля ў сялянскай сям'і, атрымаў пачатковую адукацыю.

У лістападзе 1943 года, пасля вызвалення Гомеля быў прызваны ў РСЧА. Са снежня 1943 года ўдзельнічаў у баях на 3-ім Украінскім фронце і 1-ым Беларускім фронце.

На 16 красавіка 1945 года з'яўляўся камандзірам стралковага аддзялення ў 301-й стралковай дывізіі. Дывізія ў ходзе Берлінскай аперацыі ў гэты дзень наступала не левым фланзе 5-й ударнай арміі ў першым эшэлоне. 1050-ы стралковы полк наступаў на чыгуначную станцыю Вербіг у пяці кіламетрах на поўнач ад Зелава (цяпер у межах горада).

Дзейнічаў у складе штурмавой групы 3-га батальёна палка. На падыходах да станцыі падраздзяленне было спынена агнём з дзота і залегла. Камандзір аддзялення Зайцаў па сваёй ініцыятыве са звязкай гранат папоўз да дзота. Быў выяўлены ворагам, які засяродзіў на Зайцаве агонь, і сяржант быў паранены. Тым не менш ён працягнуў рух да дзота, і калі да агнявой кропкі засталось некалькі метраў, кінуўся на яе і закрыў целам амбразуру.

Быў пахаваны ў Кюстрыне, у брацкай магіле каля стадыёна. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашыстскімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм сяржанту Зайцаву Івану Сцяпанавічу пасмяротна нададзена званне Героя Савецага Саюза[2].

Імянем І. С. Зайцава названыя вуліцы ў Гомелі і Чонках, на будынку ПТВ № 56 Гомеля, у якім знаходзілася рамеснае вучылішча, дзе ў 1940 годзе вучыўся І. С. Зайцаў, усталяваная мемарыяльная дошка[3].

Зноскі

  1. Згодна з дадзенымі АБД «Мемарыял» — 19 красавіка
  2. Герой Советского Союза Зайцев Иван Степанович :: Герои страны. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2013. Праверана 4 кастрычніка 2016.
  3. Герои Победы: И.С. Зайцев. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2013. Праверана 4 кастрычніка 2016.

Спасылкі

правіць