Чонкаўскі сельсавет
Чо́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Чонкі.
Чонкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гомельскі раён |
Уключае | 3 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Чонкі |
Дата ўтварэння | 30 снежня 1927 |
Насельніцтва (2019) | 4 733 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 30 снежня 1927 года як Сеўрукоўскі сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР, у склад сельсавета ўключана тэрыторыя скасаванага Хутарскага сельсавета. Цэнтр — вёска Сеўрукі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 25 чэрвеня 1963 года ў гарадскую мяжу Гомеля ўключаны пасёлкі Масцішча і Хутар[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Сеўрукоўскага сельсавета 4 населеныя пункты[2]. 28 красавіка 1988 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Чонкі, сельсавет перайменаваны ў Чонкаўскі[3]. 17 мая 2007 года ў склад Гомеля ўключаны пасёлак Хутар[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3397 чалавек[5], з іх 86,9 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 3,0 % — украінцы, 0,5 % — азербайджанцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 4733 чалавекі[7].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Гомеля населеных пунктаў Паўлава Давыдаўскага сельсавета, Масцішча і Хутар Сеўрукоўскага сельсавета Гомельскага раёна ад 25 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 21 (1021).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 80. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 28 красавіка 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 16 (1930).
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 17 мая 2007 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства города Гомеля и Гомельского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.