Масцішча (Гомель)

Масцішча — колішні пасёлак у Сеўрукоўскім сельсавеце Гомельскага раёна Гомельскай вобласці[1]. У межах Гомеля — з 1963 г.[1] Адміністрацыйна мясцовасць прыналежыць да Навабеліцкага раёна, а абшар адпавядае вуліцы Зайцава[1][2][3]. Пераважае індывідуальная забудова сядзібнага тыпу. Працякае ручай[3], вядомы сярод жыхароў як Масцішча[4].

Колішні пасёлак
Масцішча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Масцішча на карце Беларусі ±
Масцішча (Гомель) (Беларусь)
Масцішча (Гомель)
Масцішча (Гомель) (Гомельская вобласць)
Масцішча (Гомель)

З расказаў старажылаў вынікае, што ў ранейшыя часы абшар пасёлка Масцішча быў пакрыты ямінамі, выбоінамі, дрэнажнымі канавамі з перакінутымі праз іх драўлянымі масткамі, ад чаго, нібыта, і паходзіла назва пасёлка[2].

Згодна з матэрыяламі Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі, у якіх пасёлак фігуруе як вёска Хутар-Масцішча («д. Хутор-Мостище»), нацысцкія акупанты сагналі з Масцішча на прымусовыя работы ў Германію 25 чалавек (19 мужчын і 6 жанчын). Пры гэтым найстарэйшым з усіх сагнаных асоб быў Кірыл Якаўлевіч Чыкуноў 1887 года нараджэння, а наймалодшай — Раіса Лявонаўна Рагаўцова, якая нарадзілася ў 1928 годзе[5].

Станам на 1945 г. вёска Хутар-Масцішча ўваходзіла ў склад калгаса «Чырвоны гвардзеец»[6].

Забудова доўгі час заховаўла архаічны выгляд. У пасляваенны перыяд тут заставалася нямала хацін з саламянымі стрэхамі. У пасёлку было шмат дрэваў і пладовых насаджэнняў[2].

25 чэрвеня 1963 г. пасёлак увайшоў у межы Гомеля[2][7]. На момант уваходжання складаўся з 206 двароў, дзе пражывалі 824 чалавекі[1].

Розныя факты правіць

Зноскі

  1. а б в г Мостище // Гомель : Энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Минск: БелСЭ, 1990. — С. 310.
  2. а б в г Мостище // Рогалев, А. Ф. Топонимический словарь Гомеля и Гомельского района [Текст] / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2012. — С. 158.
  3. а б Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 28-29.
  4. Схемы озелененных территорий общего пользования Железнодорожного, Новобелицкого, Советского и Центрального районов г. Гомеля. Экологический доклад по стратегической экологической оценке. — Минск : НПРУП «Белниипградостроительства», 2020. — С. 82.
  5. Государственный архив Российской Федерации. — Ф. Р-7021. Оп. 85. Д. 37. Л. 166 об.
  6. а б Советская Белоруссия. — 1945. — 22 сентября. — С. 2.
  7. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Гомеля населеных пунктаў Паўлава Давыдаўскага сельсавета, Масцішча і Хутар Сеўрукоўскага сельсавета Гомельскага раёна ад 25 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 21 (1021).