Камсамольская вуліца (Брэст)
Вуліца Камсамольская (руск.: улица Комсомольская) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.
Камсамольская Брэст | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | 850 м |
Гісторыя
правіцьПачала забудоўвацца ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Да 1921 года — Узнясенская, у часы Польскай Рэспублікі — Уладзіслава Стацкевіча, названай так у гонар капітана польскай арміі, які загінуў 9 лютага 1919 года пры вызваленні пешаходнага моста цераз чыгуначныя пуці (знесены ў 1986 годзе) каля скрыжавання вуліц Арджанікідзэ і Камсамольскай ад немцаў. У 1920 — 30-х гадах скрыжаванне вуліц Стацкевіча і Садовай (цяпер вул. Арджанікідзэ) займалі гасцініцы і рэстараны. Тут жа размяшчаліся рэдакцыя перыядычнага выдання «Brisker Wochenblatt» і прэс-бюро «Польскага часопіса». Другі ўчастак вуліцы (ад сучасных Пушкінскай да плошчы Свабоды) быў забудаваны прыватнымі дамамі, а паміж імі стаяў драўляны двухпавярховы будынак прыватнай агульнаадукацыйнай школы А. Горскай, у якой рыхтавалі дзяцей да паступлення ў гімназію. У 1939 годзе вуліца пераназвана ў Камсамольскую, у часы нямецка-фашысцкай акупацыі — Бангофштрасэ (ням.: Вакзальная), пасля вайны зноў Камсамольская[1].
У 1970-я гады праезная частка вуліцы была пашырана, па ёй пушчаны тралейбусы[1].
Размяшчэнне
правіцьАрыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Размешчана паміж вуліцамі Карла Маркса і Савецкай, да якіх паралельна. Пачынаецца ад скрыжавання вуліцай Арджанікідзэ, перасякае вуліцы Міцкевіча, Пушкінскай, Маякоўскага, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Гогаля, пераходзячы ў плошчу Свабоды. Даўжыня вуліцы складае каля 850 м.
Забудова
правіць- № 21 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 25 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 29 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 30 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 31 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 34 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 38 (вул. Пушкінская, 11) — двухпавярховы жылы дом.
- № 40 — будынак (ХІХ стагоддзе) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000011
- № 41 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 45 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх